Спорт

Да Алімпіяды ў Парыжы дапусцілі яшчэ чатырох беларускіх спартсменаў

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў яшчэ чатырох беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы ў нейтральным статусе. Запрашэнні атрымалі плыўцы Аліна Змушко, Ілля Шымановіч і Анастасія Шкурдай, а таксама тэквандыст Георгій Гурцыеў. На сайце МАК не пазначана, ці прынялі гэтыя спартсмены запрашэнні.

У Токіа-2021 адзінае золата для беларусаў прынёс батутыст Іван Літвіновіч. Тады ўсяго беларусы заваявалі сем узнагарод (золата, тры срэбры і тры бронзы)

Агулам МАК накіраваў запрашэнні 23 беларускім спартоўцам. Шасцёра з іх — Ягор Акуліч, Уладзіслаў Казлоў, Дзмітрый Зарубскі, Віялета Рэбікава і Крысціна Сазыкіна (усе — барацьба) і тэнісістка Арына Сабаленка — адмовіліся ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях.Тэнісістка Вікторыя Азаранка таксама, як выглядае, не будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе.

Раней пацвердзілі свой удзел у Гульнях весляры Яўген Залаты і Тацяна Клімовіч, стралкі Дар’я Чупрыс і Аляксандра Пятрова, тэнісістка Вікторыя Азаранка, Ганна Церах (шашэйныя велагонкі), Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская (скачкі на батуце), Сюзана Валадзько і Яўген Ціханцоў (цяжкая атлетыка), а таксама Абубакар Хаслаханаў (барацьба), Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна (веславанне на каноэ).

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць