Па справе ДТЗ з маршруткай пад Смалявічамі, у якім загінулі 13 чалавек, асудзілі інжынера прадпрыемства, якому належаў МАЗ
Суд Жодзіна прысудзіў да двух гадоў калоніі галоўнага інжынера філіяла «Мінаблаўтатранса» па справе аб ДТЗ з маршруткай, што адбылося пад Смалявічамі 20 лютага 2023 года, і ў якім загінулі 13 чалавек, піша прэс-служба пракуратуры.

Устаноўлена, што 37-гадовы абвінавачаны — галоўны інжынер філіяла аўтамабільнага парку — праявіў злачынную нядбайнасць, не ажыццявіў кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду грузавым самазвалам МАЗ і дапусціў яго эксплуатацыю з няспраўнай хадавой часткай.
Падчас руху грузавіка 20 лютага 2023 года разбурыліся лісты правай рысоры пярэдняй падвескі, што прывяло да страты кіраванасці. У выніку аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з маршруткай Citroen, якая везла пасажыраў па маршруце «Смалявічы — Мінск праз Пекалін».
Загінулі кіроўца і 12 пасажыраў маршруткі, былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні сямі пасажырам маршруткі;
матэрыяльныя выдаткі ў выніку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, аказання медыцынскай дапамогі і лячэння пацярпелых грамадзян перавысілі 270 тыс.рублёў.
У судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну не прызнаў.
Нагадаем, што ў верасні 2023 года кіроўцу гэтага МАЗа прысудзілі да 7 гадоў калоніі
-
У Літве памежнікі затрымалі кантрабандыста на электраскутары, ён вёз беларускія цыгарэты
-
Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала
-
Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў
Каментары