Грамадства77

Латушка: прыгаворанага да расстрэлу Крыгера могуць абмяняць на супрацоўніка ФСБ Красікава

Кіраўнік НАУ бачыць падставы лічыць, што прысуд грамадзяніну Германіі вынесены ў Беларусі ў рамках «дагаварняка» Аляксандра Лукашэнкі з Крамлём.

Рыка Крыгер у час судовага працэсу ў Беларусі. 

 Пра гэта палітык заявіў у сваім ютуб-канале.

«Бо ў Германіі сядзіць на пажыццёвым зняволенні расійскі супрацоўнік ФСБ Вадзім Красікаў. Паводле некаторых звестак, кіраўнік Крамля [Уладзімір Пуцін] некалькі разоў хацеў яго выменяць, але Германія адмаўлялася. Зараз жа Лукашэнка разам з Пуціным вырашылі не пакінуць Берліну выбару — узялі ў закладнікі грамадзяніна Германіі і прыгразілі яму смяротным пакараннем», — сказаў Латушка.

Паводле яго слоў, сам факт існавання ў Беларусі смяротнага пакарання можа мець толькі адну ацэнку: гэтага не павінна быць у еўрапейскай краіне.

«Гэты прысуд можна трактаваць як тэрарыстычны акт, і Лукашэнка сапраўды з’яўляецца тэрарыстам. За жыццё грамадзяніна Германіі ён запатрабуе нейкую цану — выкуп або абмен. І можна нават выказаць здагадку якую», — падкрэсліў кіраўнік НАУ.

Як нагадвае выданне «Позірк», 58-гадовы Вадзім Красікаў — афіцэр расійскіх спецслужбаў, прыгавораны ў Германіі да пажыццёвага зняволення за заказное забойства ў Берліне былога чачэнскага палявога камандзіра ўраджэнца Грузіі Зелімхана Хангашвілі.

Дзейнічаў у Германіі з дакументамі на імя Вадзіма Сакалова. 23 жніўня 2019 года пад’ехаў на ровары да Хангашвілі, які накіроўваўся пешшу на пятнічную малітву ў мячэць. Зрабіў тры стрэлы з пісталета, у выніку якіх чачэнец быў забіты на месцы. Зброю і ровар выкінуў у раку Шпрэе, зняў парык і пераапрануўся. Быў заўважаны двума падлеткамі, якія выклікалі паліцыю. Неўзабаве быў затрыманы.

У СМІ з’яўлялася інфармацыя пра перамовы Масквы і Берліна з нагоды абмену Красікава на палітзняволенага апазіцыянера Аляксея Навальнага, але 16 лютага той памёр у расійскай калоніі пры нявысветленых абставінах.

Раней магчымасць абмену Крыгера на Красікава дапусціў палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

Каментары7

  • Acab
    21.07.2024
    Аж вось і Пал Палыч тутака
  • А хто б сумняваўся...
    21.07.2024
    Гэтая "мнагахадовачка" зразумелая ўсім каму не лянота пагартаць Ермаловіча з Ластоўскім...
  • Матэматык
    21.07.2024
    Альбо на 10 Латушак

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць