У папулярнага прэпарата Ozempic з'явіўся больш паспяховы канкурэнт. Вось які
Новы прэпарат паказаў сябе значна лепш за Ozempic і прывёў да большага зніжэння лішняй вагі ў некалькіх тысяч пацыентаў з ЗША, палова з якіх хварэе на дыябет, паказваюць свежыя клінічныя даследаванні.

Новае клінічнае даследаванне, апублікаванае ў буйным медыцынскім часопісе JAMA Internal Medicine, засведчыла перавагу прэпарата супраць атлусцення і дыябету Mounjaro (ад кампаніі Eli Lilly) над вядомым ва усім свеце Ozempic.
Параўнальны аналіз эфектыўнасці абодвух прэпаратаў праводзіўся на больш чым 18 тысячах пацыентаў у ЗША ў перыяд з мая 2022 года па верасень 2023-га. Сярэдні ўзрост пацыентаў складаў 52 гады, больш за 70 працэнтаў з іх былі жанчынамі, а сярэдняя вага ўсіх складала 110 кілаграмаў. 52% пацыентаў мелі дыябет 2-га тыпу.
Вынікі аналізаў аказаліся такія.
- Зніжэнне вагі на 5% і больш: Mounjaro дасягнуў гэтага выніку ў 82% пацыентаў, у той час як Ozempic — у 67%.
- Зніжэнне вагі на 10% і больш: 62% пацыентаў, якія прымалі Mounjaro, дабіліся зніжэння вагі на 10% і больш, супраць 37% пацыентаў, якія прымалі Ozempic.
- Зніжэнне вагі на 15% і больш: 42% пацыентаў на Mounjaro змаглі знізіць сваю вагу на 15% і больш, у той час як у пацыентаў Ozempic гэты паказчык склаў усяго 18%.
За 12 месяцаў пацыенты, якія прымалі Mounjaro, страцілі ў сярэднім на 7% больш вагі, чым тыя, хто прымаў Ozempic за аналагічны перыяд, гаворыцца ў свежым клінічным даследаванні.
Пры гэтым не было зафіксавана ніякіх адрозненняў у пабочных эфектах у двух прэпаратаў. Яны цалкам ідэнтычныя, але Mounjaro дзейнічае больш эфектыўна, адзначаюць навукоўцы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары