Эканоміка77

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

Тым часам цана нафты Brent упала ніжэй за $76 за бараль упершыню амаль за сем месяцаў.

Paul Yeung/Bloomberg via Getty Images

Рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну на фоне даных аб росце беспрацоўя ў ЗША і магчымай рэцэсіі пачаў імкліва зніжацца.

Японскі індэкс Nikkei страціў 10% (мінус 4 451 пункт). Гэта ніжэй за ўзровень чорнага панядзелка 1987 года (тады падзенне склала 3,836). На ім таргуюцца акцыі Honda, Mazda, Mitsubishi, Nissan, Panasonic Nintendo.

Балансавы індэкс Тайваня Taiex упаў больш чым на 8%, апусціўшыся ніжэй за адзнаку 20 000. Паўднёвакарэйскі KOSPI — больш чым на 9%, індэкс Straits Times Сінгапура — больш чым на 4%, All Ordinaries Аўстраліі — больш чым на 3%.

Біткойн за ноч апусціўся на 15 працэнтаў і рухнуў ніжэй за 50 тысяч даляраў.

Другая па папулярнасці крыптавалюта эфір (этэрыум) фіксуе падзенне на 15% і таргуецца каля адзнакі $2 300.

На такіх узроўнях эфір і біткойн знаходзіліся апошні раз таксама ў лютым гэтага года.

Тым часам цана нафты Brent упала ніжэй за $76 за бараль упершыню амаль за сем месяцаў.

Кошт кастрычніцкіх ф'ючэрсаў нафты Brent на Лонданскай біржы ICE упаў на 1,2%, да $75,89 за бараль (паводле стану на 9:01).

Каціроўкі ўпалі ніжэй за ўзровень $76 за бараль упершыню амаль за сем месяцаў, папярэдні раз ніжэй за гэтае значэнне кошт Brent апускаўся 9 студзеня 2024 года.

Цана на ф'ючарсы нафты WTI з пастаўкай у верасні на Нью-ёркскай таварнай біржы зніжаецца на 1,17% да $72,66 за бараль паводле звестак на 9:20.

Каментары7

  • Чайлы
    05.08.2024
    Гэта канец
  • deser
    05.08.2024
    Чайлы, ужо колькi было гэтых канцоy? ))
  • Пажыццёвы лідар абасраных кароў
    05.08.2024
    Неяк Саша ўлез у ШОС -
    І такое пачалось!))

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць