Грамадства1212

Кабанчук расказаў, у якім выпадку можна будзе абмяркоўваць гарантыі бяспекі для Лукашэнкі

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне Вадзім Кабанчук у інтэрв'ю «Белсату» расказаў пра стратэгіі вызвалення Беларусі.

Вадзім Кабанчук. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Вадзім Кабанчук адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра тое, што яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі.

Кабанчук мяркуе, што Лукашэнка сёння больш баіцца Расіі, чым Захаду.

«Гэта сведчыць толькі, што на сённяшні дзень Лукашэнка баіцца Расіі больш, чым Захаду. Магчыма, сітуацыя зменіцца. Таму што, як гаворыцца, своечасова здрадзіць — значыць, прадбачыць. Лукашэнка, думаю, кіруецца такім прынцыпам і трымае руку на пульсе.

Усё правільна ён кажа. Калі ён хоча захаваць сваё жыццё, свой клан, яму давядзецца выходзіць з гэтай вайны або пераходзіць на бок кааліцыі, якая будзе створаная супраць Расіі», — мяркуе Кабанчук.

Прадстаўнік АПК мяркуе, што ў такім разе можна размаўляць пра пэўныя гарантыі для Лукашэнкі — калі гэта дапаможа пазбегнуць грамадзянскай вайны на тэрыторыі Беларусі.

«Пад гарантыі таго, што ў Беларусі не будзе грамадзянскай вайны, не будуць разбураныя гарады і тысячы ахвяр, можна было б разгледзець пытанні, скажам, па пэўных гарантыях для яго асобы. Але гэта маё асабістае меркаванне, гэта не меркаванне кабінета ці беларускіх добраахвотнікаў», — заявіў палітык.

Кабанчук адзначыў, што жыццё Лукашэнкі не вартае жыццяў тысяч беларусаў і разбураных гарадоў. 

«У такім выпадку можна даць яму магчымасць паехаць у Кітай, Паўночную Карэю, Кубу, ці яшчэ куды-небудзь, дзе ён палічыць, што для яго будуць больш-менш прыдатныя ўмовы для жыцця», — мяркуе Кабанчук.

Пры гэтым стратэгія вызвалення Беларусі, на думку прадстаўніка кабінета, грунтуецца на адным базавым элеменце — аслабленні Расеі, каб яна не змагла аказваць рэжыму Лукашэнкі вайсковую падтрымку.

«Падзеі ў Курскай вобласці ўжо паказваюць, што Расея не гатовая належным чынам абараняць уласную тэрыторыю. З кожным тыднем моц расейскага войска памяншаецца — а значыць, для Беларусі ствараюцца ўмовы да вызвалення», — адзначае Кабанчук.

На яго думку, паўтарэнне Курскага сцэнарыя на тэрыторыі Беларусі малаверагодна. Аднак не выключаны ўкраінскі адказ на правакацыю з боку беларускага войска.

Кабанчук адзначае, што беларускія добраахвотнікі абмяркоўваюць сцэнары вызвалення Беларусі. Аднак ён хацеў бы, каб гэта адбылося мірным шляхам.

Каментары12

  • Сымон
    28.08.2024
    Загадзя прапанаваць зразумелы варыянт выйсця для наменклатуры - гэта разумны крок, бо ён падмывае сацыяльную базу Лукашэнкі.
    Але рабіць тое ж самае ў датычэнні Лукашэнкі раней за момант пачатку круглага стала - наўрадці добрая ідэя. Бо зараз гэта прапанова дае сігнал Лукашэнку - ты эскалюй сітуацыю, распальвай варожасць, стварай стан небяспекі для дзяткаў тысяч беларусаў - гэта ўзмацніць тваю перамоўную пазіцыю і дадасць шансы зменьшыць альбо ўвогуле пазбегнуць адказнасці.
  • 28.08.2024
    Вось як ў лужыну ....ў .
    Трэба каб быў парадачак . " Сена ў стагу - кат ў гробу "
  • Галя з Камароўкі
    28.08.2024
    Кабанчук, якая грамадзянская вайна, хто яе пачне? Гэта ведаю я, і ведае дзед. Яму троху прыдзецца пакруціцца, каб не ўступіць у вайну, але з яго вопытам - гэта не такая ўжо цяжкая задача.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць