Свет55

Нарвежская прынцэса выйшла замуж за амерыканскага шамана

Прынцэса Нарвежская Марта Луіза выйшла замуж за свайго партнёра — амерыканскага шамана Дурэка Верэта.

Пара звязала сябе шлюбам на прыватнай цырымоніі ў гатэлі ў Гейрангеры, Заходняя Нарвегія, у суботу пасля двух дзён урачыстасцяў, піша BBC.

У адрозненне ад іншых каралеўскіх вяселляў, дзе натоўпы народа вітаюць маладых, на гэтым свяце шчаслівую пару змаглі ўбачыць толькі некалькі звычайных нарвежцаў — віды на маладых былі закрытыя тэнтам або белай тканінай, паколькі эксклюзіўныя правы на фотаздымкі пара прадала часопісу Hello! Magazine.

На вяселлі таксама была заўважана здымачная група Netflix, што выклікала незадаволенасць мясцовых выданняў, якія не атрымалі допуску да ўрачыстасці.

Фота: royalcourt.no

Бацькі прынцэсы, кароль Харальд і каралева Соня, прысутнічалі на шлюбе разам з іншымі членамі каралеўскай сям'і Нарвегіі, а таксама прынцамі і прынцэсамі са Швецыі і Нідэрландаў.

Тры дачкі прынцэсы Марты Луізы ад яе першага шлюбу з нябожчыкам, нарвежскім пісьменнікам Ары Бэнам таксама ўдзельнічалі на цырымоніі.

52-гадовая прынцэса Марта Луіза і Дурэк Верэт, які пасля вяселля не атрымае тытул прынца, абвясцілі пра свае заручыны ў 2022 годзе. Нягледзячы на ​​тое, што іх адносіны выклікалі спрэчкі ў Нарвегіі, кароль Харальд казаў нарвежскім журналістам, што Верэт — «выдатны хлопец», і што яны ўдваіх «шмат смяяліся, нават у гэты цяжкі час».

У 2022 годзе нарвежскі каралеўскі двор абвясціў, што Марта Луіза «адмовіцца ад сваёй ролі патранэсы», паколькі яна і Верэт імкнуцца «больш выразна размежаваць сваю дзейнасць і дзейнасць Каралеўскага дома Нарвегіі» і «прадухіліць непаразуменні».

З тых часоў пара падвергнулася крытыцы з боку палаца і чальцоў парламента Нарвегіі за ўвязванне камерцыйнай дзейнасці з каралеўскім статусам прынцэсы.

Крысці Мары Скрэдзе, каралеўскі карэспандэнт нарвежскага тэлеканала NRK, кажа, што іх адносіны выклікалі канфлікт унутры каралеўскай сям'і і спрэчкі ў грамадстве.

«Многія нарвежцы занепакоеныя тым, што яна выкарыстоўвае свае каралеўскія сувязі, каб зарабляць грошы», — сказала Скрэд, дадаўшы, што некаторыя лічаць гэта праявай «непавагі» да караля.

Прынцэса Марта Луіза ў мінулым сцвярджала, што з'яўляецца празорлівай, а да 2018 года кіравала школай, у якой, паводле яе слоў, вучняў вучылі «тварыць цуды» і размаўляць з анёламі. Верэт пра сябе кажа, што ён апошні з шасці пакаленняў шаманаў, а аднойчы сказаў, што памёр на 4 хвіліны і 25 секунд.

«Я атрымаў усю інфармацыю з іншага боку. Я вярнуўся», — сказаў ён у інтэрв'ю газеце New York Times.

Каментары5

  • Злобный вожык
    01.09.2024
    Шаман нашаманил.
  • відьмаявідьма
    01.09.2024
    «выдатны хлопец», і што яны ўдваіх «шмат смяяліся, нават у гэты цяжкі час»

    смяяліся? дык а чаго шаман не шаманіў, каб час быў нецяжкі?
  • Acab
    01.09.2024
    О, боская дольчавіта сацыялістычнага выраю на поўначы.
    Шчэ ня выдаюць, дарэчы, прыгонных спадару Лукашэнку Бацьку?

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць