Свет1818

Прэзідэнт Літвы заявіў, што не мае ілюзій адносна Беларусі

Палітыка Беларусі як саюзніцы Расіі застаецца крыніцай рызык, і Вільня будзе патрабаваць далейшых абмежаванняў супраць яе, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў Кіеве на прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім.

Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі Расія праводзіць вучэнні і ажыццяўляе адтуль наступ на ўкраінскую тэрыторыю. Таксама ён нагадаў, што беларускі бок арганізавана накіроўвае нелегальных мігрантаў на літоўскую тэрыторыю ў намаганнях дэстабілізаваць сітуацыю.

«Мы паспяхова супрацьдзейнічалі такім спробам, але гэта не значыць, што Беларусь не спрабуе рабіць гэтага і ў далейшым. Але гэтыя аперацыі проста перамясціліся да мяжы з Польшчай, і ні Польшча, ні ЕС не могуць гэтага трываць. Таму мы глядзім на гэтую дзяржаву без ілюзій і разумеем, што гэта яшчэ адна крыніца рызык для ўсіх нас», — падкрэсліў Наўседа.

Ён дадаў, што Літва заўсёды на форумах ЕС агітуе за тое, каб у дачыненні да Беларусі ўжываліся тыя ж санкцыі, як і ў дачыненні да Расіі.

«Нядаўна ў ЕС быў прыняты яшчэ адзін пакет санкцый супраць Беларусі, і гэта не канец. Мы павінны патрабаваць яшчэ больш строгай ацэнкі Беларусі, улічваючы сітуацыю», — сказаў Наўседа.

Каментары18

  • Ня маю ілюзій адносна летувісаў
    12.09.2024
    Гэта кгбшнік ужо забыўся, што прамаскальская хунта, захапіўшая ўладу ў Беларусі і Беларусь - не адно і тое ж? Гэта ў яго маразм альбо свядомыя маніпуляцыі?
  • пасінелыя пальцы
    12.09.2024
    а гэты член кпсс наўседа тожэ наўсегда?
  • Лабадена
    12.09.2024
    А хто ўзрасціў гэтую фэйкавую апазыцыю лідарак і чалінь? Столькі грошай змарнавалі на прывідную ідэю падмяць Беларусь пад сябе праз імпатэнтаў, якія ні за што не здольныя адказваць. Трэба адразу гэтыя сродкі было ва Ўкраіну інвеставаць і падтрымліваць тых, хто сапраўды свае жыццё кладзе на тое, каб перамагчы д'яблаў дыктатарскіх. А так прыйшлі да таго, што ўжо планы эвакуацыі той Літвы рыхтуюць!

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць