Свет1717

«У Беларусі сітуацыя зменіцца толькі пасля таго, як яна зменіцца ў Расіі» — Радаслаў Сікорскі

Пракрамлёўскія пранкеры «Ваван» і «Лексус» (Уладзімір Кузняцоў і Аляксей Сталяроў) новай сваёй ахвярай абралі міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, якому патэлефанавалі ад імя былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Сярод іншага крыху размаўлялі і пра Беларусь, піша «Белсат».

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

У Сікорскага спыталіся, ці можа Польшча дапамагчы беларускай апазіцыі. Міністр адказаў, што Польшча мае стасункі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, але яны, маўляў, «не павінны нічога рабіць заўчасна», бо «іх раздушаць»: рэжым у Беларусі рэпрэсіўны, а Расія мае ў Беларусі даўні ўплыў.

«Мая рабочая прапанова заключаецца ў тым, што ў Беларусі сітуацыя зменіцца толькі пасля таго, як яна зменіцца ў Расіі, а не раней», — сказаў Сікорскі.

На пытанне, ці быў шанец нечага дасягнуць са Святланай Ціханоўскай і іншымі беларускімі палітыкамі, Сікорскі адказаў, што толькі тады, калі б у Расіі адбылася змена ўлады. Таму Сікорскі заклікаў рыхтавацца да патрэбнага моманту.

Каментары17

  • Рыжанкоў
    12.09.2024
    Транзіт кітайскі перакрый
  • самастойны беларус
    12.09.2024
    Суседзі, якіх не выбіраюць, узважаюць беларусаў як несамастойных. Але такое можа потым вылезці ім бокам.
  • 1
    12.09.2024
    Рыжанкоў , А навошта гэта яму? Ён даваў прысягу змагацца за інтарэсы Польшчы, а не Беларусі. Чаму ён павінен сапсаваць адносіны з Кітаем, з Заходняй Еўропай, паставіць крыж на нацыянальных перавозках, зрабіць беспрацоўнымі кучу людзей, каб вызваляць Беларусь? Калі ў суседа бяда, яму дапамагаюць, але не любым коштам. Такая рэальнасць - змен давядзецца дабіцца самім

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць