Культура33

У Празе знайшлі невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны

Краязнавец і даследчык з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які працяглы час жыве ў Чэхіі, падзяліўся архіўнай знаходкай у суполцы «Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання», піша Bellit.info.

«Сёння ў Празе ўдалося знайсці 14 двухаркушавых (4-старонкавых) фрагментаў пражскай кнігі Быцця (Францыска Скарыны — Bellit.info). Гаворка ідзе пра 5-ы сшытак (аркушы ЛЕ, ЛS, ЛЗ, ЛИ), то бок гэта поўны друкаваны аркуш. Паўсшытак складаецца з двух несфальцаваных двухаркушаў (ЛЕ-ЛЕадв-ЛИ-ЛИадв і ЛS-ЛSадв-ЛЗадв-ЛЗ). Абодва двухаркушы ў сямі экзэмплярах. Аркушы знойдзеныя ў вокладцы невядомай кнігі», — піша даследчык і дадае, што гэтыя фрагменты не былі дагэтуль апісаныя ў скарыназнаўчай літаратуры.

Цяпер Сяргей Кнырэвіч плануе заняцца пошукам кнігі, у якой знайшлі гэтыя фрагменты, а таксама ўладальніка гэтай кнігі ці майстра, які рабіў вокладку для яе.

Каментары3

  • Acab
    16.09.2024
    Цікава вось, якой мовай напісаны гэты ўрывак. Я, ёлуп, бяз адмысловае падрыхтоўкі не магу зразумець.
  • Юнак
    30.09.2024
    Acab, w=о, ŵ=от
  • Юнак
    30.09.2024
    Acab, Я і ўсё біблі таго часу, на царкоўнаславянскай/стара-балгарскай. Гэта пісьмовая мова, на ёй ніхто не размаўляў. Але яна вельмі падобна на расейскую, бо ў расейскіх фіна-уграў не было сваёй жывой славянскай мовы, таму яны вывучылі балгарскую з кніжак і сапсавалі яе.
    Балгарскія словы лёгка вызначыць, яны не поўнагалосныя (літарак бракуе): Ст(о)раж, в(о)раг, в(о)рота, х(о)ладнокровный, прох(о)ладно, п(е)ред ды іншыя.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць