Гісторыя66

«Можа каштаваць да некалькіх тысяч еўра». У Польшчы прадаецца Статут ВКЛ

На польскай інтэрнэт-пляцоўцы Onebid.pl прадаюць Статут Вялікага Княства Літоўскага, надрукаваны ў 1744 годзе. Старадрук прапануюць па стартавым кошце 3500 злотых, аднак ён можа яшчэ ўзрасці падчас аўкцыёну, піша Most.

Статут ВКЛ

Статут і Трыбунал ВКЛ. Крыніца: Бібліятэка ім. Ежы Гедройца Беластоцкага ўніверсітэта

Мяркуючы па фотаздымках, кніга пераплеценая і добра захаваная. Акрамя непасрэдна Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага, які надрукаваны ў перакладзе на польскую мову, выданне ўключае ў сябе Трыбунал ВКЛ і канстытуцыі (рашэнні) Сойма, які адбыўся ў Гродне ў 1726 годзе. Кніга была надрукаваная ў 1744 годзе ў друкарні езуітаў у Вільні.

На тытульным аркушы бачны кірылічны надпіс, які сведчыць пра тое, што Статут некалі належаў да прыватнага кнігазбору.

Статут ВКЛ
Скрыншот аб’явы на інтэрнэт-пляцоўцы Onebid.pl

«Я ведаю пра пакупку такога статута ў прэзідэнцкую бібліятэку»

Ці рэдкі гэта лот і ці ўяўляе ён цікавасць для калекцыянераў, Most спытаў Аляксея Бацюкова, былога дырэктара Музея гісторыі Магілёва. У 2012 годзе ён пры дапамозе грамадскасці набыў для музея арыгінальнае выданне Статута ВКЛ 1588 года — гэты экзэмпляр дагэтуль з’яўляецца адзіным у Беларусі.

Паводле Аляксея Бацюкова, Статут ВКЛ у польскамоўным выданні XVIII стагоддзя не з’яўляецца рэдкасцю, але можа быць цікавым набыткам для прыватнага калекцыянера або музея. Гісторык лічыць, што такія выданні варта вяртаць у Беларусь.

«Гэта не рэдкі экзэмпляр. Яны час ад часу з’яўляюцца на аўкцыёнах. На польскай мове статут даволі высокімі тыражамі выдаваўся ў розныя гады — не толькі ў 1744-м, былі і ранейшыя выданні. Іх у Беларусі некалькі экзэмпляраў ёсць дакладна — у Музеі гісторыі Магілёва, і я ведаю пра пакупку такога статута ў прэзідэнцкую бібліятэку прыкладна ў годзе 2017. Ну і акрамя таго, ёсць таксама і ў прыватных калекцыянераў».

Па словах гісторыка, пачатковы кошт 3500 злотых, які паставіў прадавец, адпавядае каштоўнасці самога экзэмпляра, аднак у працэсе таргоў гэты кошт можа моцна ўзрасці. «У такой камплектнасці ў такім добрым стане ён, канечне, высока ацэньваецца звычайна, можа каштаваць і да некалькіх тысяч еўра», — кажа Аляксей Бацюкоў.

Прадмову напісаў Леў Сапега

Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага быў прыняты ў 1588 годзе. Да яго распрацоўкі найбольш спрычыніўся канцлер ВКЛ Леў Сапега. Статут замацоўваў парадак дзяржаўнага кіравання, грамадзянскае і крымінальнае права Вялікага Княства Літоўскага. Гэта быў адзін з самых дасканалых прававых дакументаў у тагачасным свеце. Працягваў дзейнічаць нават пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай Імперыі, скасаваны толькі ў 1840 годзе.

Статут пачынаецца з прадмовы, у якой Леў Сапега выклаў філасофскія асновы прававога парадку ў дзяржаве. «Бачылі тое ўсіх стагоддзяў людзі мудрыя, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду. […] для таго правы ўстаноўлены, каб багатаму і моцнаму не ўсё можна было рабіць. Як Цыцэрон казаў, што з’яўляемся нявольнікамі правоў для таго, каб карыстацца свабодай маглі».

Упершыню Статут ВКЛ быў надрукаваны ў 1588 годзе на старабеларускай мове ў віленскай друкарні Мамонічаў. Пазней быў перакладзены на польскую мову і шмат разоў перавыдаваўся.

Каментары6

  • 1863
    16.09.2024
    а дзе лiнк ?
  • Satan
    17.09.2024
    Так. Мне любоўніца прапануе набыць. Што рабіць?
  • Тутэйшы
    17.09.2024
    Генадзь, як кажуць амапаўцы, калі збіваюць людзей:"Колькі табе заплацілі?'

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club6

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі10

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club6

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць