Хлопцу было 17 гадоў.

Фота: Следчы камітэт
Днём 22 верасня рабочы аднаго з прыватных прадпрыемстваў спілоўваў дрэва па частках на могілках у вёсцы Качына Мінскага раёна.
Збіраць спілаванае дрэва арганізацыя дала яму памочніка — 17-гадовага студэнта мінскага ўніверсітэта. Падчас працы частка дрэва ўпала на галаву хлопца. Ад атрыманых траўмаў ён памёр, паведамляе Следчы камітэт.
Мінскі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце завёў крымінальную справу па ч.1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса.
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары