«Сказала ім «Жыве Беларусь!» Як дэлегацыі Ціханоўскай і афіцыйнага Мінска перасекліся на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку
З 22 па 27 верасня ў Нью-Ёрку праходзіць 79-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН. У мерапрыемстве прыняла ўдзел лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская. Афіцыйны Мінск прадстаўлялі члены Савета Рэспублікі — экс-кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік і былы міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. «Люстэрка» даведалася, ці перасякаліся дарогі дзвюх дэлегацый.

Шляхі дэмакратычнай лідаркі Беларусі і членаў Верхняй палаты беларускага парламента на Генасамблеі перасякаліся некалькі разоў, распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
— На кантакт дэлегацыя Лукашэнкі не пайшла, хоць мы і былі адкрыты для гэтага, — распавёў Кучынскі. — Апошні раз мы бачыліся, калі яны [Алейнік і Хаменка] спускаліся ўніз па эскалатары, а Святлана Ціханоўская паднімалася ўверх. Размінуцца было немагчыма.
Па словах Кучынскага, Ціханоўская прывітала афіцыйных беларускіх парламентарыяў.
— Святлана сказала ім «Жыве Беларусь!», а яны ў адказ ухмыльнуліся, адвярнуліся і паехалі далей уніз, — са смехам кажа Кучынскі.
Афіцыйны тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай піша, што падчас Генеральнай Асамблеі ААН палітык сустрэлася з лідарамі і кіраўнікамі МЗС больш за 40 краін.
Аб дыпламатычных поспехах прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска вядома мала — дзяржаўнае тэлебачанне толькі паведаміла аб выступленні з афіцыйнай трыбуны ААН намесніка старшыні Савета Рэспублікі Сяргея Хаменкі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары