Нерухомасць55

У Мінску прадаюць дом з басейнам з падагрэвам і гаражом унутры ды манументальнай лесвіцай

Калі вы калі-небудзь гулялі па вуліцы Брэсцкай, напэўна, звярталі ўвагу на гэты катэдж. З фасаду трохпавярховы дом глядзіцца незвычайна: не адразу разглядзіш у ім сямейнае гняздо. Унутры жыллё таксама выглядае не менш эфектна, піша Onliner.by.

Незвычайны ў архітэктурным плане катэдж уладальнікі пабудавалі для сябе ў 2007 годзе. Яго агульная плошча — каля 400 «квадратаў». У доме тры ўзроўні: на цокальным паверсе размясціўся басейн з падагрэвам. Там жа знаходзяцца сауна, санвузел, гаспадарчае памяшканне, пральня, кацельня. На цокальным паверсе ёсць асобныя выхады на вуліцу. Акрамя гэтага, на ніжнім узроўні прадугледжаны два гаражы, якія прымыкаюць да дома.

Падымаемся на ўзровень вышэй. Тут, на першым паверсе, адвялі месца для прасторнай гасцінай на 64 «квадраты» з выхадам на балкон. Не забыліся гардэробныя, а таксама гасцявы пакой з раздзельным санвузлом.

Мабыць, галоўнай асаблівасцю інтэр'еру дома можна смела назваць манументальную лесвіцу, якая вядзе на другі паверх.

Па такім прынцыпе нярэдка праектуюць адміністрацыйныя будынкі, але, як паказвае практыка, у жылым доме падобныя рашэнні таксама могуць быць цалкам удалымі. На самым верхнім паверсе ўладальнікі катэджа адвялі месца для прасторнай спальні ў 24 «квадраты», дзе прадугледзелі выхад на балкон. Тут жа знаходзяцца два жылыя пакоі па 23 метры, два паасобныя санвузлы, адзін з якіх з джакузі.

Калі казаць пра камунікацыі, тут ёсць усё для камфортнага пражывання: цэнтральная каналізацыя і водазабеспячэнне з сістэмай змякчэння вады і ачысткі ад жалеза.

Таксама дадаткова ўсталяваная помпа для падтрымання ціску вады на патрэбным узроўні. Электрычнасць у доме праведзена па асобнай падземнай лініі, наўпрост ад трансфарматарнай падстанцыі, таму для ўладальнікаў «электрычак» можна ўсталяваць зарадку.

Ацяпленне газавае. Калі верыць аўтару аб'явы, у доме ўсталяваная сістэма «экаўборкі», якая прадугледжвае адвядзенне бруднага паветра за межы жылых памяшканняў. За тэмпературу ў доме адказвае шэсць кандыцыянераў, а таксама сістэма прымусовай вентыляцыі.

Катэдж прадаюць з усёй мэбляй і тэхнікай, таму ў яго можна заязджаць і жыць. На добраўпарадкаванай тэрыторыі ў 5 сотак ёсць невялікі аазіс з траўнікам, альпійскай горкай і невялікай сажалкай. Сам участак акружаны туямі па перыметры. Стаць уладальнікам гэтага трохпавярховага дома можна за $459 тысяч.

Каментары5

  • Смачняшка
    01.10.2024
    Шпацыравалі
  • Ага
    01.10.2024
    недасанаторый з электрафарэзам. Шкада, што прадаюць - камусьці там было ўтульна і шчасліва жыць
  • Прошьян
    02.10.2024
    Шикарный домик!

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць