Грамадства1919

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «МотолькоПомоги», учора самалёт Лукашэнкі вярнуўся з Масквы ў Мінск праз тэхнічныя праблемы, якія ўзніклі ў палёце.

Сцвярджаецца, што ў 10:48 7 кастрычніка самы буйны самалёт з авіяпарку Лукашэнкі — Boeing 767-300 (EW-001PB) прызямліўся ў Маскве, дзе высадзіў яго самога разам з дэлегацыяй, а пасля таго пустым вярнуўся назад у Мінск ужо ў 14:00.

Сёння ж гэты борт на працягу гадзіны выконваў тэхнічны аблёт у раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», што, у сваю чаргу, з'яўляецца ўскоснай прыкметай праверкі лётных сістэм, якія раней былі замененыя або адрамантаваныя ў самалёта на зямлі.

«МотолькоПомоги» лічыць, што гэтая сітуацыя нетыповая адразу па дзвюх прычынах:

  • Лукашэнка застаўся за межамі Беларусі без транспарту для эвакуацыі, чаго не было раней.
  • Праблемы з запчасткамі нарэшце дайшлі і да ўрадавых бартоў.

9 жніўня 2024 года менавіта гэты Boeing 767-300 (EW-001PB) быў унесены ў санкцыйныя спісы ЗША. З таго моманту пад амерыканскімі санкцыямі знаходзіцца ўвесь авіяпарк, які выкарыстоўвае Лукашэнка.

Каментары19

  • Астра
    08.10.2024
    Лети-лети, Челленджер
  • Пастар Шланг
    08.10.2024
    Проста нагадаю, што сур'ёзныя санкцыі на кал-гасную хунту наклалі не за фальсіфікацыю выбараў, а за захоп борта Ryanair.
  • Рацыя
    08.10.2024
    Так может прав был Яшин, когда говорил что Лукашенко хочет выторговать деталей для Белавии. Только Яшин скорее всего немного ошибся, не для Белавии, а личного самолета Лукашенко, потому на простых людей, которые летают Белавией, Лукашенко наплевать.

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць