Грамадства2525

Самы вядомы прарасійскі журналіст Латвіі ўцёк у Беларусь

Латвійскі журналіст Юрый Аляксееў збег у Беларусь. Пра гэта распавёў карэспандэнт RT Аляксей Стэфанаў. 

«З вечара захоўваю гэтую радасную навіну, але ўжо можна — сам Юра перастаў хаваць», — напісаў Стэфанаў. 

Паводле Стэфанава, Аляксееў не спаў тры ночы — рыхтаваўся да ўцёкаў.

«Учора раніцай выйшаў з кватэры ў Рызе, дабраўся на перакладных да Вільні, купіў квіток на аўтобус да Мінска і, хвалюючыся, прайшоў мяжу», — распавядае пра шлях Аляксева яго калега. — Зараз Юра ў Мінску ў сяброў. Выспаўся і прыходзіць у сябе».

Юрый Аляксееў — адзін з самых вядомых расійскамоўных журналістаў Латвіі. З 1990 года ён працаваў галоўным рэдактарам у шэрагу дзелавых выданняў. 

Потым быў галоўным рэдактарам сайта Imhoclub.lv. Служба дзяржбяспекі Латвіі ў сваёй штогадовай справаздачы ўказвала, што сайт «іграе пэўную ролю ва ўмацаванні расійскага інфармацыйнага ўплыву ў Латвіі», а яе крыніцы фінансавання знаходзяцца ў Расіі.

Расследаваннем ягонай справы ў лістападзе 2017 года занялася Служба дзяржаўнай бяспекі. Паводле яе даных, з кастрычніка 2016 года па снежань 2017 года Аляксееў неаднаразова публікаваў каментарыі, якія распальваюць міжнацыянальную варожасць.

Падчас вобшукаў у ягоным доме, як паведамляла спецслужба, былі знойдзеныя патроны для пісталета, а таксама носьбіты інфармацыі з дзіцячай парнаграфіяй.

У кастрычніку 2021 года суд прыгаварыў яго да года і двух месяцаў турмы. Аляксеева абвінавацілі ў распальванні міжнацыянальнай варожасці, захоўванні дзіцячай парнаграфіі і боепрыпасаў. 

Аляксееў называе свой крымінальны пераслед палітычным. 

Каментары25

  • %
    27.10.2024
    Уцек, праўда? Была страляніна, ен праз касагоры, багны і зарасьнікі баршчавіка, з клумкай каштоўных зацемак аб гнілым Захадзе у адных лапцях і падраным строі прарваўся праз мяжу ў вольную Белоруссию?
    Не? Проста купіў квіток і прыехаў? Вось жа ўцякач
  • Валенты
    27.10.2024
    Спадар, дрэнна, што Яны валяць у Беларусь.
  • Ганьба
    27.10.2024
    Усе г*ўны свету будуць у госці к нам...

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць