Мова33

Колькі цяпер беларускамоўных класаў у Мінску?

У сталічным камітэце адукацыі лічаць, што беларускую мову добра выкладаюць і ў рускамоўных школах.

Намесніца старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова адзначыла на БТ, што на працягу апошніх пяці гадоў колькасць беларускамоўных класаў у Мінску не памяншаецца.

Яна трымаецца ў межах 160—170 класаў. У гэтым годзе ў сталіцы на беларускай мове пачалі працаваць 17 першых класаў, паведаміла чыноўніца.

І дадала, што ў рускамоўных школах беларуская мова выкладаецца не горш.

«Вынікі навучання беларускай мове мы цудоўна назіраем на прыкладзе ўдзелу нашых сталічных школьнікаў і гімназістаў у рэспубліканскім этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Кожны год нашы дзеці прывозяць з заключнага этапу алімпіяды прыкладна 7—9 дыпломаў».

У мінулым навучальным годзе з 9 дыпломаў заключнага этапу алімпіяды па беларускай мове 8 атрымалі дзеці, якія навучаюцца ў рускамоўных школах і гімназіях сталіцы.

«Ці гэта не паказчык якаснай працы настаўнікаў беларускай мовы ў звычайных школах?» — заўважыла Смірнова. Сітуацыю ў школах яна каментавала па-беларуску.

Раней чыноўніца ў інтэрв’ю выданню «Мінск-Навіны» расказала, што сёлета ў першы клас у Мінску пайшлі 22 тысячы вучняў. Для іх створана каля 860 класаў. Такім чынам, колькасць беларускамоўных класаў складае менш за 2%.

Каментары3

  • Адукацыя
    30.10.2024
    Адукацыя на родной мове не раўно ўрокі беларускай мовы і літаратуры.
    Калі чалавек толькі мову і літаратуру на роднай мове вывучае, у яго бедны слоўнікавы запас, ён можа на гуманітарныя тэмы размаўляць, але не можа на эканамічныя, юрыдычныя, навуковыя тэмы гаварыць. Бо не валодае тэрміналогіяй.
    Геаграфічныя, гістарычныя тэрміны выклікаюць блытаніну, калі геаграфія і гісторыя выкладаюцца на іншай мове, не беларускай.
    Пачынаюцца "Миоры" замест "Мёры".
  • Алекс Ждан
    30.10.2024
    Для засваення роднай мовы вельмі важны асяродак. Калі дзеці бачаць, што старшакласнікі і блогеры размаўляюць па-руску, яны будуць размаўляць па-руску і лічыць беларускую мову чымсьці другасным.
    Каб пераламіць сітуацыю, патрэбны два чыннікі. Першы, і галоўны, гэта матчына мова. Бацькі, і асабліва маці, павінны размаўляць з дзіцём па-беларуску з самых першых дзён жыцця, каб у школу яно ўжо прыйшло са сфармаванай беларускай свядомасцю, а там сістэматызавала і папаўняла веды. Другі, гэта стварэнне моднага беларускага кантэнту. Як тут, на Нашай Ніве, казаў японец, трэба стрыміць Доту па-беларуску і да т.п.
    Дзеці і падлеткі любяць незвычайнае, нефармальнае, забароненае, крутое, і таму сітуацыя, можна сказаць, спрыяе пашырэнню беларускай мовы. Але без гэтых двух момантаў мы моцна не прасунемся.
  • Так
    30.10.2024
    Беларуская мова ў Беларусі дабіваецца, русіфікацыя ўзмоцнілася. Тым часам многія "оппозиционеры новой волны" не толькі не могуць сказаць і напісаць слова па-беларуску, але яшчэ бароняць расейшчыну і выказваюцца, што гэта нарм. Асабліва бабарыканцы і звязанае з імі асяроддзе ў КР. А яшчэ ў першых на старонцы напісана, што расейская мова "наш актив".

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць