ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава
Апошняе відэа з затрыманым у каналах ГУБАЗіК выйшла 30 кастрычніка. У гэты ж дзень у тэлеграм-канале «Графач», блізкім да міністра інфармацыі Марата Маркава, выйшаў заклік іх болей не публікаваць.

Паток відэа з затрыманымі ад беларускіх сілавікоў не спыняўся з 2020 года. Такога перапынку, здаецца, не было ніколі.
Пра тое, што надышоў час «адмяняць» прымусовыя відэа, 30 кастрычніка напісаў канал «Графач», аўтарства якога прыпісваюць Марату Маркаву. Тады ж быў апублікаваны велізарны допіс пра тое, што штрафаваць людзей за падпіскі — гэта глупства, якое прыводзіць да таго, што людзі выязджаюць за мяжу.

Праўда, падобна, што на рэальных рэпрэсіях новаўвядзенне адбілася мала. З 30 кастрычніка да сёння стала вядома пра аблавы ГУБАЗіК на прадпрыемствах, а таксама пра аблаву КДБ супраць соцень беларусаў.
Падобна, губазікаўцам загадалі зрабіць рэпрэсіі менш бачнымі перад выбарамі. І гэта можа быць як дрэнным, гэтак і добрым знакам.
Калі рэпрэсіі не спыняцца, то заўважыць іх як беларусам, гэтак і міжнароднай супольнасці, будзе складаней. А рэпрэсіі могуць толькі ўзмацніцца перад выбарамі.
Калі гэта знак змякчэння рэпрэсіяў, то, магчыма, рэжым хоча зноўку гуляць у лібералізацыю перад выбарамі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Гэта ненармальна, што так вынішчаюць і выдаўліваюць народ з краіны!
Мянты, таракан, як бы вы не пыжыліся, народ ні любіць, ні выбіраць вас ня будзе! Ваша месца на лавы суда! У лепшым выпадку.