Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Абяцаюць спецтэхніку з перакрыццём вуліц і піратэхніку
З 19 па 22 лістапада на тэрыторыі краіны Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць камандна-штабныя вучэнні пад эгідай Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі па даручэнні Лукашэнкі.

Мерапрыемствы ўключаюць тэарэтычную і практычную часткі. Этапы трэніровак запланаваны ў сталіцы, абласных і раённых цэнтрах, паведамляе МУС
Падчас вучэнняў праваахоўнікі прадэманструюць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на «магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас выбарчай кампаніі».
Мэта ўводных задач — «недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні і спыненне парушэнняў грамадскага парадку».
У гэтыя дні магчыма перасоўванне спецыяльнай тэхнікі з перакрыццём вуліц, а таксама выкарыстанне піратэхнікі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Не турбуйцеся.
Селета будзе ціха як на могілках.
Калі хто і вырашыць пазмагацца.
Дык гэта будзе дрон з гранатай
Проста Кубракову ў дупу.