Грамадства77

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў

18 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка ўказам пазбавіў вайсковых і спецыяльных званняў праз падтрымку народных пратэстаў у 2020 годзе 21 чалавека — былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў. Сёння з'явіўся іх спіс. 

Сярод тых, каго пазбавілі званняў, — экс-гендырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі (былы афіцэр, ён выкінуў сваю форму ў знак пратэсту) і былы баранавіцкі бізнэсмен Руслан Асадулаеў, якога КДБ назвала кіраўніком Харугваў.

Спіс цалкам:

Ёдка Алег Іванавіч, падпалкоўнік юстыцыі запасу;

Рэкець Андрэй Юр'евіч, маёр запасу;

Станкевіч Антон Станіслававіч, маёр запасу;

Уласавец Іна Сяргееўна, маёр запасу;

Яроменка Раман Віктаравіч, капітан запасу;

Кавалераў Павел Леанідавіч, капітан запасу;

Матусевіч Юлія Уладзіміраўна, капітан запасу;

Мацкевіч Яўген Мікалаевіч, капітан запасу;

Чарнаброўкін Дзмітрый Канстанцінавіч, капітан запасу;

Асадулаеў Руслан Магамедхабібавіч, старшы лейтэнант запасу;

Захараў Ягор Міхайлавіч, старшы лейтэнант запасу;

Дашчынскі Аляксандр Тадэвушавіч, старшы прапаршчык запасу;

Страшкевіч Іван Пятровіч прапаршчык запасу;

Барадзін Сяргей Аляксандравіч, старшына запасу;

Сандалюк Сяргей Васільевіч, палкоўнік унутранай службы запасу;

Майсейчык Генадзь Мікалаевіч, падпалкоўнік міліцыі запасу;

Залеўскі Міхаіл Леанідавіч, маёр міліцыі запасу;

Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч, маёр міліцыі запасу;

Ільін Аляксандр Аляксандравіч, старшы лейтэнант міліцыі запасу;

Зінін Павел Валер'евіч, капітан юстыцыі запасу;

Шыбут Антон Паўлавіч, старшы лейтэнант юстыцыі запасу.

Каментары7

  • барадзед
    21.11.2024
    спіс герояў
  • Ы
    21.11.2024
    Такі невялікі спіс, нажаль.

    Пасля пераабрання "прэзідэнтам" трэцці раз, вусаты парушыў канстытуцыйны лад, і падвёў краіну і нацыю да рэпрэсій і пагрозы вайны. Усе афіцэры, хто яго не спыніў здраднікі прысягі і дзяржавы. Усе ў званні вышэй за маёра у часы службы пры дыктатары павінны быць разжалаваныя да сяржантаў, пазбаўленыя ўзнагарод і афіцэрскай пенсіі, павінны вярнуць у жылфонд свае кватэры і дамы, дадзеныя дзяржавай + забарона займаць пасады і працаваць у сілавых структурах. А пры доказах гвалту павінны сядзець. Вось вам мой погляд на беларускае "прымірэнне"
  • Комментарий
    21.11.2024
    К вопросу -- есть и были ли среди ментов и вояк достойные люди.

    Думаю, что на самом деле, если бы лука весь список показал, мы бы удивились, сколько людей в погонах повели себя как люди.
    Поэтому их и не наказывали в целом. Чтоб не дать другим понять, что было в 2020

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць