Вайна44

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве

Расійскі прэзідэнт пракаментаваў масіраваны абстрэл Украіны, прадставіўшы яго як адказ на новыя ўдары па расійскай тэрыторыі амерыканскімі ракетамі ATACMS. Пуцін сказаў аб гэтым на саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Казахстане, піша Бі-бі-сі.

«Усяго было выкарыстана 100 сістэм, 100 ракет розных класаў, пра якія я толькі што гаварыў, і 466 удараў беспілотнікамі», — пералічыў расійскі прэзідэнт, удакладніўшы, што гэта лічбы за апошнія два дні.

Пуцін зноў расказаў, што новая расійская ракета, якую ён называе «Арэшнік», не мае аналагаў у свеце, і што цэлямі для новых удараў, у тым ліку і гэтымі ракетамі, могуць стаць «цэнтры прыняцця рашэнняў у Кіеве».

«Зараз Міністэрства абароны і Генеральны штаб расійскай арміі падбіраюць мэты для паражэння на тэрыторыі Украіны. Гэта могуць быць ваенныя аб’екты, прадпрыемствы абароннай прамысловасці ці цэнтры прыняцця рашэнняў у Кіеве», — сказаў ён.

«Вядома, на працяглыя ўдары па тэрыторыі Расіі ракетамі вялікай дальнасці заходняй вытворчасці, як ужо было сказана, мы будзем адказваць у тым ліку і магчымым працягам выпрабаванняў «Арэшніка» ў баявых умовах, як гэта было зроблена 21 лістапада», — падкрэсліў Пуцін.

Каментары4

  • Спадар
    28.11.2024
    Бач ,яки ваяўнічы гномік ---- як топне сваей ножкай 36 памеру!;))))
  • Васіль
    28.11.2024
    Па "цэнтрам прыняцьця рашэньняў" ён біць не будзе, бо там ягоныя сябручкі сядзяць, агентура расейская. Каб было іначай - даўно б ударылі, і білі б рэгулярна.
  • Хрыч
    28.11.2024
    А может, это Путин был…
    Он шел по сельской местности
    К ближайшему "Орешнику"
    Что б ....

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць