Свет22

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі

Гэта стане найбольш строгім абмежаваннем у свеце.

Аўстралія забароніць дзецям да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Гэта стала магчымым пасля таго, як сенат (верхняя палата аўстралійскага парламента) прыняў адпаведны закон. За парушэнне забароны сацыяльныя сеткі будуць аштрафаваныя, аднак калі самі падлеткі абыйдуць абмежаванне, пакарання для іх не прадугледжана, піша Бі-бі-сі.

Многія бацькі падтрымліваюць такую забарону, але крытыкі закона сумняваюцца, што яго выкананне будзе эфектыўна адсочвацца — іх таксама турбуе, ці не прывядзе новы закон да сацыяльнай ізаляцыі падлеткаў.

Чакаецца, што закон, які лічыцца самым строгім у свеце, уступіць у сілу не раней, чым праз год. За парушэнне забароны тэхналагічныя кампаніі, якія валодаюць сацыяльнымі сеткамі, будуць аштрафаваныя на суму да 50 мільёнаў аўстралійскіх даляраў (32,5 мільёна даляраў ЗША).

У законе не ўказана, якія менавіта платформы падпадуць пад забарону; гэты спіс будзе ўстаноўлены пазней міністрам сувязі Аўстраліі пасля кансультацый з камісарам па электроннай бяспецы (менавіта гэты орган займаецца рэгуляцыяй Інтэрнэту).

Пад абмежаванні не падпадаюць гульнявыя сайты і месенджары, а таксама платформы, на якіх можна не рэгістравацца — напрыклад, YouTube, хутчэй за ўсё, не будзе забаронены для падлеткаў.

Як менавіта будзе вызначацца ўзрост карыстальніка, пакуль невядома. Урад Аўстраліі плануе пратэсціраваць некалькі тэхналогій у бліжэйшыя месяцы. Але ў рэшце рэшт адказнасць за ўкараненне праверкі ўзросту будзе ляжаць на саміх сацыяльных сетках.

За забарону прагаласавалі 34 сенатары, супраць — 19.

Прам'ер-міністр Аўстраліі Энтані Албанезе лічыць, што закон неабходны для абароны моладзі ад шкоды, якую наносяць сацыяльныя сеткі. З ім згаджаюцца многія бацькоўскія арганізацыі.

Але крытыкі забароны ставяць пытанні аб тым, як менавіта ён будзе працаваць і якія наступствы ён будзе мець для абароны асабістых даных і падтрымкі сацыяльных сувязяў падлеткаў. Так, няма ніякай гарантыі, што тэхналогіі праверкі ўзросту, якія могуць быць заснаваны на біяметрычных дадзеных ці асабістай інфармацыі, будуць эфектыўнымі — і што выкарыстоўваныя дадзеныя будуць надзейна абаронены.

Іншая праблема, на якую звяртаюць увагу эксперты, — гэта магчымасць абысці забарону з дапамогай VPN. Пакаранняў для дзяцей, якія змогуць абысці забарону, закон не прадугледжвае.

У 2023 годзе Францыя прыняла аналагічны закон і забараніла дзецям да 15 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі без згоды бацькоў. Аднак, як паказваюць даследаванні, каля паловы дзяцей выкарыстоўваюць VPN, каб абысці забарону.

У ЗША ў штаце Юта падобны закон быў адменены пасля таго, як федэральны суд прызнаў яго несумяшчальным з Канстытуцыяй.

У Расіі закон, які забараняе карыстацца сацыяльнымі сеткамі дзецям да 14 гадоў, быў унесены ў Дзярждуму ў 2017 годзе, але не знайшоў падтрымкі ў Крамлі і не быў прыняты.

Каментары2

  • $
    29.11.2024
    А як гэта магчыма зрабіць? Толькі не рапавядайце мне, што усе вось так возьмуць і будуць шчыра/сумленна не карыстацца сеткамі да пазначанага узросту
  • Крыніца праверкі ўзроста
    29.11.2024
    Trust me bro.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць