Грамадства4747

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння

Расіянка Эвеліна Азаева, вядомая як прапагандыстка, пісьменніца і расійская нацыяналістка, пабывала на экскурсіі ў Беларусі. Свае ўражанні яна апісала ў сацсетцы, і яе пост набраў ужо сотні рэакцый ды мноства каментароў, піша Katolik.life, зрабіўшы вытрымкі з яе аповеду.

Вядомая расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне, зайшла ў касцёл і абурылася

«Вярнулася з Гродна. Як у Польшчы пабывала… Хадзіла са сцятымі вуснамі. Быццам наш горад, і не наш», — піша расійская прапагандыстка.

«Горад прыгожы […] але няверны. Касцёлаў процьма… Я ў галоўны зайшла, у цэнтры, паслухала казанне. Панядзелак, а сабор запоўнены. Гэта значыць, насельніцтва рэлігійнае (як і ў Польшчы). Па статыстыцы, 70% гродзенцаў называюць сябе вернікамі.

Пропаведзь была ў прынцыпе добрая. Што нельга браць што дрэнна ляжыць, трэба прызнаваць віну, мець сумленне і сэрца. Але гаварыў святар я не зразумела на якой мове. Месцамі я наогул не разумела, і ў гаворцы было шмат «ш» і «ж». Думаю, гэта польская. Але потым ён пераходзіў на рускую».

@nashaniva «Не наш горад». Расійская прапагандыстка ў шоку ад Гродна #россия #русская #гродно #гроднобеларусь #гродненскаяобласть #горадня #вкл #рп #стефанбаторий #баторы #костел #храм #туризм #отдых #политика новости #беларусь ♬ Vivaldi - 2 Violins op 8 Allegro 1 - AllMusicGallery

Таксама расіянку абурыла карціна са Стэфанам Баторыем — каралём польскім і вялікім князем літоўскім, які памёр у Гродне. Азаевай не спадабалася, што да яго «на каленях паўзуць рускія паслы, міру прасіць, тлумачэнне — на англійскай мове, каб замежныя турысты бачылі».

Турыстка адзначыла, што Мінск ёй падабаецца больш, бо гэта «савецкі горад», і звярнула ўвагу на тое, што ў беларускім грамадстве ёсць падзел. Яна была незадаволеная тым, што «нямала» беларусаў гавораць на беларускай мове, назваўшы іх «абдуранымі»:

«З такімі таксама сустракалася. Па-беларуску толькі чэшуць (абы не па-руску). Сардэчныя, ветлівыя, але адказваюць толькі на мове. Так, таксама «язык» мовай называюць».

У далейшай дыскусіі Азаева заявіла каментатару з Беларусі, што «вы і самі рускія», і што, маўляў, «вялікарускі народ уключае ў сябе беларусаў і ўкраінцаў».

Каментары47

  • Проста жыхар
    11.12.2024
    Чарговая хворая на галаву
  • Вольга
    11.12.2024
    Так ні хочется нікуда уезжать, но нада.
  • Maze
    11.12.2024
    Вось няхай і застаецца ў сваёй масковіі і памятае, што Беларусь - гэта асобная краіна.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў21

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў21

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць