Грамадства99

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы

Чэргі на ўезд у Беларусь з Польшчы б'юць рэкорды. Людзі дзеляцца, колькі часу займае праходжанне мяжы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: t.me/granica_bypl

Перадсвяточныя рэкорды

Карыстальніца тыктоку, якая працуе ў Еўропе дальнабойшчыцай і ноччу 20 снежня стала ў чаргу на легкавым аўто ў пункце пропуску «Тарэспаль — Брэст», у Беларусь трапіла толькі а 9-й раніцы 23 снежня.

На тое, каб дабрацца да шлагбаума на польскім баку, у яе сышло 47 гадзін, яшчэ 8 гадзін на сам праход дзвюх межаў. Вынік — 55 гадзін на тое, каб дабрацца з Польшчы ў Беларусь.

Адзін з карыстальнікаў чата пра перасячэнне мяжы, які стаў у «калейку» за 9,3 кіламетра да пункту пропуску, дабраўся да Брэста за 51 гадзіну і 30 хвілін.

Фота: скрыншот з тг-чата t.me/granica_bypl

На піку чарга з легкавікоў з Польшчы ў Беларусь расцягнулася амаль на 10 кіламетраў. Людзі, якія сталі ў чаргу 22 снежня ў 14:00, у Беларусь прыехалі ў 13:30 ужо 24 снежня. Амаль двое сутак.

Фота: скрыншот з тг-чата t.me/granica_bypl

Да 16 гадзін 24 снежня чарга скарацілася да 5 кіламетраў.

У тыктоку дзеляцца, што ў бліжэйшых крамах каля мяжы разабралі прадукты і раяць запасацца ежай і вадой загадзя.

Чарга з аўтобусаў пакуль не рассмакталася

Калі чарга легкавых аўто пачала змяншацца, то аўтобусная па-ранейшаму трымаецца на піку. На выезд з Польшчы ў Беларусь днём 24 снежня стаялі крыху больш за 100 аўтобусаў.

Карыстальнікі чата, якія без перасадак адстаялі ўсю чаргу з 100-105-й пазіцыі пішуць, што на праход мяжы ў іх сыходзіла ад 37 да 40 гадзін.

Фота: скрыншот тг-чата t.me/granica_bypl

У пікавыя гадзіны падсесці можна было не бліжэй, чым у аўтобусы з другога ці нават трэцяга дзясятку ад шлагбаума.

На піку некаторыя кіроўцы аўтобусаў, якія былі бліжэй за ўсё да заезду на пункт пропуску, прасілі па 100 еўра з чалавека за магчымасць падсесці. Пазней цэны апусціліся да 50 еўра. Вольныя месцы бываюць пачынаючы з 15 аўтобуса, дзеляцца карыстальнікі.

Што ў зваротным кірунку?

На выезд з Беларусі ў ЕС чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўто па стане 14 гадзін 24 снежня не было.

Карыстальнікі адмысловага чату пішуць, што праходжанне двух межаў на аўтобусе ў польскім напрамку заняло ўсяго дзве гадзіны.

Каментары9

  • Ганьба
    24.12.2024
    Ах, гэта салодкая святочная настальгія...
  • 1863
    25.12.2024
    Асцярожна, едуць тыя хто не хацеу выязжаць 🙂
  • Галя з Камароу́кі
    25.12.2024
    Усе імкнуцца у́ краіну да жыцця! Во, што бязвіз "животворящий" робіць) Яшчэ б прапагандонау́ з камерамі на мяжу, каб пасля расказалі па бт, якія чэргі у́ самую лепшую краіну.

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук прабегся голым па вуліцы — цяпер яго будуць судзіць4

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР11

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць