Грамадства

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

31 студзеня ў пражскім Офісе дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі адбылася дыскусія «Межы пяройдзены, свабода страчаная: пераслед замежнікаў у Беларусі». Прысутнічалі беларускія і ўкраінскія праваабаронцы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыпмісій розных краін, піша Радыё Свабода.

Адкрывала сустрэчу Наталля Хэршэ, былая палітзняволеная з грамадзянствам Беларусі і Швейцарыі. Яна ўзгадала адзін з эпізодаў жыцця ў зняволенні, якога ніколі не забудзе.

У цэху гомельскай ПК-4, дзе яна працавала разам з іншымі жанчынамі, фарбавалі сцены алейнай фарбай, і адна з жанчын страціла прытомнасць ад рэзкага паху.

Ахоўнікі вывелі яе на свежае паветра, але праз кароткі час прымусілі вярнуцца да працы, і яна зноў страціла прытомнасць. Пасля гэтага жанчыну адвялі ў медчастку, а потым павезлі ў шпіталь на «хуткай». Яе не было на працы два тыдні, а калі Хэршэ зноў яе сустрэла, жанчына ўжо хадзіла з кіёчкам. Выявілася, што яна атрымала кровазліццё ў мозг і на ўсё жыццё засталася інвалідам.

Таксама Хэршэ расказала, што некалькі разоў трапляла ў штрафны ізалятар за адмову шыць форму. Там, каб сагрэцца, яна бегала на месцы і так моцна біла нагамі аб падлогу, што зламала нагу. На пяты дзень пакарання Наталля заснула ад знясілення і стукнулася галавой аб металічны край нараў. Толькі пабачыўшы кроў, супрацоўнікі калоніі аказалі ёй першую дапамогу. Хэршэ вельмі баялася застацца інвалідам.

Хэршэ сказала, што ёй балюча думаць пра тое, што многія палітвязні могуць не дажыць да канца тэрмінаў. Яна лічыць, што галоўная задача беларускага дэмакратычнага грамадства — «знайсці магчымасць іх вызваліць».

Замежныя палітвязні ў Беларусі: хто яны і за што асуджаныя?

На дыскусіі выступала праваабаронца «Вясны» Анастасія Васільчук. Яна прадставіла дэталёвы даклад пра замежнікаў, якія цяпер знаходзяцца ў месцах зняволення па палітычна матываваных прысудах. Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», у беларускіх турмах цяпер мінімум 38 замежных грамадзян. З іх 36 афіцыйна прызнаныя палітвязнямі.

З пачатку выбарчай кампаніі 2020 году як мінімум 75 іншаземцаў трапілі пад палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Некаторых украінскіх грамадзян удалося вызваліць праз абмен. Так, пяць чалавек былі перададзеныя Украіне ў абмен на расійскіх палонных. Рыка Крыгер, грамадзянін Германіі, якому ў Беларусі прысудзілі смяротнае пакаранне, быў перададзены Германіі ў рамках вялікага абмену вязнямі, калі з нямецкай турмы быў вызвалены афіцэр Федэральнай службы бяспекі Расіі Вадзім Красікаў.

Сярод тых, хто застаецца за кратамі:

  • мінімум 13 украінцаў, якіх асудзілі пераважна за «агентурную дзейнасць», шпіянаж, каментары і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»;
  • не менш за восем расіян, асуджаных па розных артыкулах;
  • чатыры палякі, трое з якіх атрымалі больш за 10 гадоў зняволення;
  • чацвёра латышоў, адзін з якіх быў накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне;
  • па адным зняволеным з Літвы, Эстоніі, ЗША, Японіі і Швецыі;
  • адзін замежнік, чыя краіна грамадзянства невядомая.

За што судзяць?

Большасць прысудаў вынесеныя па наступных артыкулах:

  • 15 чалавек — «агентурная дзейнасць» (шырокае паняцце, якое ўключае нават перадачу адкрытых дадзеных замежным арганізацыям і асобам, што «пагражаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі»);
  • 6 чалавек — «тэрарызм» (гэта справы аб «падрыхтоўцы тэрактаў», актыўна заводзіліся пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну);
  • 8 чалавек — «абраза Лукашэнкі»;
  • 7 чалавек — «распальванне варожасці»;
  • 6 чалавек — «абраза прадстаўнікоў улады».

Сумарна палітвязні-замежнікі атрымалі мінімум 225 гадоў турмы.

Некаторыя прысуды асабліва жорсткія:

  • паляк Томаш Бяроза атрымаў 14 гадоў зняволення за «агентурную дзейнасць»;
  • расеец Дзмітрый Папоў быў асуджаны на 16 гадоў за працу ў камандзе Сяргея Ціханоўскага;
  • украінцы Сяргей і Павел Кабанчукі (бацька і сын) былі асуджаныя на 20 гадоў кожны;
  • самы жорсткі прысуд — 23 гады — атрымаў расеец Аляксей Кулікоў за фатаздымкі вайсковых аб’ектаў і Генконсульства РФ у Гродне.

Медыйныя маніпуляцыі рэжыму Лукашэнкі

Медыяэкспертка Ганна Любакова расказала пра ўплыў медыя на асвятленне лёсаў палітвязняў-замежнікаў.

Адным з прыкладаў такіх маніпуляцый стала вызваленне амерыканкі Анастасіі Нюфер. Любакова адзначыла, што рэжым Лукашэнкі скарыстаўся гэтым выпадкам, каб ссунуць фокус увагі міжнародных медыя з выбараў на нібыта «жэст добрай волі».

«З боку рэжыму мы бачым адцягванне ўвагі, у пэўным сэнсе яны скарысталіся магчымасцю, і ў іх атрымалася. Замежныя медыя пісалі пра тое, што Лукашэнка памілаваў грамадзянку ЗША, некаторыя нават назвалі яго прэзідэнтам», — кажа Любакова.

Яна падкрэслівае, што вызваленне палітвязняў не азначае іх поўнай свабоды. Тыя, хто выходзяць на волю, часта не могуць вярнуцца да нармальнага жыцця: іх працягваюць кантраляваць сілавікі, многія не могуць знайсці працу ці пакінуць краіну. Некаторых нават спрабуюць завербаваць у супрацоўніцтва з КДБ.

З 2020 года з месцаў зняволення выйшлі 1385 чалавек, але шмат каго зноў арыштавалі.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць