Кіраўнік Пентагона загадаў падрыхтаваць план штогадовага скарачэння абароннага бюджэту ЗША на 8% цягам пяці гадоў
Міністр абароны ЗША Піт Хегсет загадаў кіраўніцтву Пентагона і ўзброеных сіл распрацаваць планы штогадовага скарачэння абароннага бюджэту на 8% на працягу наступных пяці гадоў. Пра гэта паведаміла газета The Washington Post са спасылкай на мемарандум Гегсета і чыноўнікаў, знаёмых з пытаннем.

У мемарандуме Хегсет просіць падрыхтаваць варыянты скарачэнняў выдаткаў Пентагона да 24 лютага і прыводзіць спіс з 17 катэгорый, якія адміністрацыя Трампа хоча выключыць з бюджэту.
«Сярод іх — аперацыі на паўднёвай мяжы ЗША, мадэрнізацыя ядзернай зброі і супрацьракетнай абароны, а таксама набыццё беспілотнікаў аднабаковага дзеяння і іншых боепрыпасаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што гэтыя меры з'яўляюцца часткай стратэгіі адміністрацыі Трампа па зніжэнні ваенных выдаткаў на працягу наступных пяці гадоў.
Скарачэнне бюджэту на 8 працэнтаў штогод на працягу пяці гадоў азначае, што за гэты перыяд ён павінен зменшыцца на прыкладна 34%. Гэта стане самым вялікім скарачэннем з 2013 года.
Як адзначае The Washington Post, у Кангрэсе існуе шырокі кансэнсус адносна таго, што значныя абаронныя выдаткі неабходныя для стрымлівання пагрозаў, у прыватнасці з боку Кітая і Расіі.
Бюджэт Пентагона на 2025 год складае каля 850 мільярдаў долараў.
-
Урад Чэхіі пазбаўляе грамадскія медыя фінансавай незалежнасці. У адказ у Празе пачаўся найбуйнейшы пратэст з 1989 года
-
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод
-
Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары