Усяго патроху2424

Бар «Пагоня» ў Вільні змяніў назву. Што здарылася?

У канцы 2021 года ў Вільні на праспекце Гедыміна адкрыўся бар «Пагоня» з гербам на ўваходзе. Але ў пачатку гэтага года ўстанова змяніла назву на Poliklinika. «Наша Ніва» даведалася ва ўладальніка, што стала прычынай.

Былы бар «Пагоня». Фота: сацсеткі

Уладальнік установы, літовец Рыціс Крыцэнас, кажа, што адкрыць бар яго натхнілі падзеі 2020—2021 гадоў у нашай краіне, пасля якіх у Вільню прыехала шмат беларусаў.

«Калі беларусы пачалі ўцякаць з краіны, я пазнаёміўся з многімі з іх і падумаў, што трэба адкрыць бар для беларусаў», — кажа Рыціс.

Прычынай змены назвы ўладальнік называе вялікую колькасць негатыву з боку літоўскіх нацыяналістаў, а таксама скарачэнне колькасці беларусаў у Літве.

«Нацыяналісты запусцілі хвалю негатыву, звязанага з «ліцвінізмам» і пашпартам Новай Беларусі. Негатыву было вельмі шмат. Не было сэнсу пакідаць назву. Запосціш што-небудзь у сацсетках — і нацыяналісты адразу нападаюць», — прызнаецца Рыціс.

Уладальнік адзначае, што беларусы працягваюць прыходзіць у бар і пасля перайменавання. А вось частку літоўцаў, на яго думку, назва адштурхоўвала з-за негатыўнага фону вакол ліцвінізму, пра які сталі больш казаць у літоўскіх СМІ.

Таксама Рыціс адзначыў, што з-за міграцыйнай палітыкі Літвы колькасць беларусаў у Вільні скарачаецца.

«Міграцыйная палітыка складаная, многія з'язджаюць у Польшчу, таму бар не змог бы выжыць, калі б працягваў канцэнтравацца толькі на беларусах. Трэба было мяняць канцэпцыю».

Рыціс адзначае, што асабліва шмат хейту з'явілася прыблізна за паўгода да рашэння пра перайменаванне бара.

Вінаватымі ў такім развіцці сітуацыі ён лічыць як літоўцаў, так і беларусаў у Літве.

«Беларусы ў Літве і той жа штаб Святланы Ціханоўскай маглі б неяк рэагаваць [па тэме ліцвінізму]. Але ў выніку ні з літоўскога, ні з беларускага боку няма нармальнай інфармацыі. Нясуць нейкую лухту, і ніхто не можа за сябе пастаяць. А я ўжо стаміўся ўсім нешта даказваць, таму і перайменаваў установу», — сказаў уладальнік бара ў каментары «Нашай Ніве».

Трэба адзначыць, што па тэме ліцвінізму ладзіліся круглыя сталы з удзелам беларускіх і літоўскіх гісторыкаў. А Святлана Ціханоўская называла гэта штучна створанай праблемай, якую раздзьмухваюць, каб пасварыць літоўцаў і беларусаў.

Каментары24

  • барадзед
    26.02.2025
    вось дзе сапраўды можна падзякаваць зянону
    ачу, станіслававічус!
  • Аляксандр
    26.02.2025
    Магу ўзяць на сябе гэтую тэму, калі ў рэдакцыі няма каму ёй займацца
  • Аляксандр
    26.02.2025
    Дзякуй вялікі ўладальніку за салідарнасць! Я думаў, што ён належыць беларусам.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць