Свет44

Джэй Дзі Вэнс вырашыў далучыцца да жонкі падчас візіту ў Грэнландыю. На востраве візіт назвалі правакацыяй

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у аўторак абвясціў, што вырашыў далучыцца да сваёй жонкі Ушы ў яе паездцы ў Грэнландыю, піша Бі-бі-сі.

Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Прэзідэнт Дональд Трамп неаднаразова заяўляў пра жаданне далучыць востраў да ЗША, і мясцовыя чыноўнікі яшчэ да заявы Вэнса назвалі планаваную паездку Ушы, а таксама дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майка Уолтца, правакацыяй.

Белы дом пацвердзіў, што сямейная пара Вэнсаў збіраецца наведаць Грэнландыю, і ўдакладніў, што яны наведаюць амерыканскую ваенна-касмічную базу Пітуфік на поўначы вострава.

У відэа, размешчаным у сетцы X, Джэй Дзі Вэнс жартаўліва растлумачыў, што будучая паездка ягонай жонкі ў Грэнландыю выклікала вялікі ажыятаж, і ён не хоча дапусціць, каб усё задавальненне ад падарожжа дасталася толькі ёй.

Віцэ-прэзідэнт адзначыў, што візіт на базу Пітуфік дасць яму магчымасць праверыць сістэму бяспекі вострава. «Шмат краін пагражаюць Грэнландыі, імкнуцца скарыстацца яе тэрыторыяй і воднымі шляхамі, каб пагражаць ЗША, Канадзе і, вядома, самім грэнландцам», — заявіў Джэй Дзі Вэнс.

Ён дадаў, што адміністрацыя Трампа імкнецца ўзмацніць бяспеку народа Грэнландыі, і што ЗША і Данія нібыта занадта доўга не надавалі гэтаму пытанню належнай увагі.

Амерыканская прэса і самі чыноўнікі на мінулым тыдні паведамілі, што ў бліжэйшыя дні ў Грэнландыю павінны былі прыбыць дзве амерыканскія дэлегацыі: адну мела ўзначаліць жонка віцэ-прэзідэнта Уша Вэнс, у склад другой уваходзяць дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц і міністр энергетыкі Крыс Райт.

Паводле звестак The Washington Post, Уша Вэнс планавала знаходзіцца ў Грэнландыі з чацвярга па суботу, з 27 да 29 сакавіка, наведаць мясцовыя славутасці і паглядзець Avannaata Qimussersu — традыцыйную гонку на сабачых запрэжках. Паводле СМІ, візіт Уолца пачнецца яшчэ да прыезду Ушы Вэнс. The New York Times піша, што дарадца Трампа збіраецца падарожнічаць па Грэнландыі разам з міністрам энергетыкі Крысам Райтом.

Інфармацыю пра іх планы пацвердзіла крыніца CBS News, амерыканскага партнёра BBC.

Акрамя таго, Уолц і Райт таксама збіраліся наведаць ваенна-касмічную базу ЗША Пітуфік на поўначы вострава.

Цяпер, згодна з заявай Белага дома, базу наведаюць разам з імі і Вэнсы. Застаючыся на пасадзе прэм’ер-міністр Грэнландыі Мутэ Эгедэ яшчэ да заявы Джэя Дзі Вэнса назваў паездку амерыканскіх высокапастаўленых асобаў правакацыяй.

«Што дарадца па бяспецы робіць у Грэнландыі? Адзіная мэта — прадэманстраваць нам сваю ўладу», — сказаў Эгедэ ў інтэрв’ю выданню Sermitsiaq.

Паводле яго слоў, візіт Уолца «ўзмоцніць веру амерыканцаў у місію Трампа і ўзмоцніць ціск» на востраў.

Енс-Фрэдэрык Нільсен, верагодны будучы лідар аўтаноміі, чыя партыя «Дэмакраатыт» («Дэмакраты») перамагла на нядаўніх выбарах, у інтэрв’ю гэтаму ж выданню абвінаваціў амерыканскіх чыноўнікаў у непавазе да народа Грэнландыі.

Негатыўна на паездку адрэагавалі і ў Даніі (Грэнландыя з’яўляецца яе аўтаноміяй). Міністр замежных спраў каралеўства Ларс Лёкке Расмусэн заявіў, што прыезд амерыканскіх прадстаўнікоў у Грэнландыю з’яўляецца «праблематычным» і дэманструе «непавагу».

Каментары4

  • Andrew
    26.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • З гусі вада
    26.03.2025
    Гнаць адтуль с**нымі майткамі!

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    26.03.2025
    Здаецца мне, што ён вырашыў быць наступным прэзідэнтам ЗША.

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць