Вайна44

Генсак НАТА: Адказ на напад на Польшчу будзе разбуральным

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ ў Варшаве адзначыў, што трансатлантычны ваенны альянс адкажа на напад супраць любога з хаўруснікаў.

Марк Рутэ на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 26 сакавіка. Скрыншот з відэа: NATO News

На сумеснай прэс-канферэнцыі з польскім прэм'ер міністрам Дональдам Тускам ён адзначыў, што той, хто «пралічыцца і падумае, што яму сайдзе з рук напад на Польшчу ці іншага хаўрусніка», атрымае жорсткі адказ:

«Наша рэакцыя будзе разбуральнай. Гэта павінна быць зразумела Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну і ўсім, хто хоча напасці на нас», — сказаў ён.

Рутэ ацаніў тое, што Польшча выдаткоўвае на абарону 4,7 адсотка свайго валавога ўнутранага прадукту, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам у альянсе.

Таксама ён лічыць, што ў свеце няма іншага аб'яднання, якое захоўвала б Еўропу і Паўночную Амерыку ў бяспецы. 

Рутэ сказаў, што Пуцін «не адмовіўся ад сваіх амбіцый па змене глабальнага парадку бяспекі». І падкрэсліў, што моцны трансатлантычны альянс застаецца асновай еўрапейскай бяспекі і што больш моцныя еўрапейскія хаўруснікі з'яўляюцца ўнікальным стратэгічным актывам Злучаных Штатаў, якія дазваляюць Амерыцы, з ягоных слоў, «умацоўваць свет сілай на сусветнай арэне».

Каментары4

  • Filipp
    26.03.2025
    Словы, словы, словы. Можа ужо пара запускаць ваенную прамысловасць? Ці чым збіраецеся рабіць свой "разбуральным адказ"? Можа вы пра турбазаклапочанасць кажыце?
  • Шып
    27.03.2025
    Ідзе чацвёрты год вайны, а ад Ната і Ес пакуль чуваць толькі словы. Дзеянняў нуль.
  • Мх
    27.03.2025
    Правільна, Трамп выведзе амерыканскія войскі з Польшчы і заблакуе амерыканскую тэхніку. Генсек НАТА, уся штаб-кватэра і галава Еўракамісіі выкажуць Найглыбейшую ў сваім жыцці заклапочанасць і спачуванні. Потым будзе супольная заява ўсіх сяброў НАТА пра тое, што нажаль яны сёння не гатовыя да вайны, таму Польшчы трэба трошачкі, года так да 2050 пацярпець, пакуль краіны "старой Еўропы" стануць гатовыя да вайны, і ўвогуле трэба не злаваць Пуціна. А потым пад дываном вырашаць: а навошта нам гэтая Польшча, увесь час ад яе адны праблемы, нам важнейшы танны газ.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць