Грамадства3535

Спявачка Мэрыем Герасіменка шчыра расказала пра разыход з мужам праз год пасля вяселля

«Усе думалі, што гэта нейкая ідэальная гісторыя кахання, якая прайшла ўсе абставіны эміграцыі. Давайце будзем шчырымі: нічога не бывае ідэальным», — кажа былая палітзняволеная.

Мэрыем Герасіменка Meriem Gerasimenko Мерием Герасименко
Мэрыем Герасіменка. Фота: інстаграм спявачкі

Спявачка Мэрыем Герасіменка атрымала тры гады хатняй хіміі за выкананне каля мінскага бара «Банки-бутылки» на Зыбіцкай песні з рэпертуару ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» ў жніўні 2022 года. У студзені 2024 года яна эвакуіравалася ў Грузію.

Там 4 красавіка 2024 года Мэрыем пабралася шлюбам з Антонам. Мужчына — грамадзянін Расіі, але з дзевяцігадовага ўзросту жыў у Беларусі. Ён быў дэпартаваны за адмову ад дачы паказанняў на Мэрыем. З лета мінулага года пара жыве ў Варшаве

У падкасце «Жемчуг» спявачка згадала, як прайшоў дзень заключэння іх шлюбу.

«Мы паехалі ў Дом юстыцыі Грузіі. Мяне трэсла немагчыма. Я ніколі так не нервавалася. Ні адно тэлешоу проста побач не стаіць», — прызнаецца жанчына.

Сам працэс заключэння шлюбу, па яе словах быў вельмі будзённы: «Мы проста падыходзім да акенца, сядаем. Нам працягваюць дакументы на грузінскай. Мы падпісваем».

Мэрыем і яе абраннік. Фота: сторыс інстаграма спявачкі

Пасля яны на машыне разам з сабакам паехалі ў сталіцу Кахетыі, дзе спыніліся ў бутык-гатэлі.

«Я думала, што гэта ўвогуле самы лепшы дзень у маім жыцці»,

— гаворыць Мэрыем і прызнаецца, што на 4 красавіка 2025 года, гадавіну вяселля, яны планавалі арганізаваць сваё вяселле ў Іспаніі. Але зразумелі, што будзе вельмі цяжка сабраць па свету сваіх блізкіх. Да таго ж, змяніліся іх адносіны ў шлюбе.

Гэта развод?

«Мы насамрэч вельмі крутая пара. (…) Мы прайшлі вельмі шмат. (…) Усе думалі, што гэта нейкая ідэальная гісторыя кахання, якая прайшла ўсе абставіны эміграцыі. Давайце будзем шчырымі (мы ўжо дарослыя з вамі дзяўчынкі і хлопчыкі): нічога не бывае ідэальным. Эміграцыя вельмі моцна б'е па менталцы. Камусьці цяжэй, камусьці складаней. Так, мы зараз не разам, [але] мы ў выдатных адносінах», — шчыра расказвае Мэрыем.

Спявачка прызнаецца, што ў яе няма чалавека, бліжэйшага за мужа, але «для таго, каб працягнуць рабіць здаровую ячэйку грамадства і жыць шчасліва, кожны з нас павінен навесці парадак у сваёй галаве і ў сваім жыцці».

Мэрыем не называе прычыну, якая прывяла да таго, што яны з мужам ужо два месяцы не жывуць разам.

«Магчыма, ёсць такія моманты, якія асабіста ў маім светаўспрыняцці мне дараваць складана. (…) У нас адбылася сітуацыя, якая стала апагеем, і якая прывяла да таго, што мы разышліся»,

— даводзіць Мэрыем і заўважае, што для таго, каб развесціся, ім неабходна паехаць у Грузію, дзе быў зарэгістраваны шлюб.

У той жа час, яна не спяшаецца з разводам, бо лічыць неабходным падтрымаць свайго партнёра, які праходзіць легалізацыю ў Польшчы па трэку ўз'яднання сям'і.

«Калі я кахаю, я кахаю абсалютна. І ў гэтым моманце я таксама іду на кантакт. Захаванне сям'і — гэта разуменне. (…) Калі я адпускаю, мы потым больш не вяртаемся. А тут гэта занадта прыгожая гісторыя, занадта моцныя пачуцці, для таго каб…» 

Цяжкасці эміграцыі

«Тут у яго крыху менш нейкіх знаёмых, чым у мяне. І ўсё ж эміграцыя для чалавека, з пашпартам не беларускім, а расійскім, крыху больш складана ідзе. Самае галоўнае, што мы адно ў аднаго — гэта падтрымка, мы самі ведаем, як мы адно да аднаго ставімся. Час пакажа, якое рашэнне прыму я, прымем мы», — даводзіць спявачка.

Па словах Мэрыем, яе мужу вельмі цяжка даўся пераезд з Грузіі ў Варшаву. Да гэтага яму двойчы адмаўлялі ў візе, і, каб яе атрымаць, давялося ехаць у Расію.

Ужо ў Варшаве, па словах жанчыны, яна бачыла, што яе муж не адчувае сябе шчаслівым:

«Я проста бачу, што чалавек нешчаслівы. (…) Ён прачынаецца, ён не разумее, што ён прачынаецца тут. І гэта вельмі моцна нас разбалансуе. А я ў моманце няправільна, магчыма, рабіла. Я кажу, хопіць ныць. Тыпу, усім цяжка.

І ён праз сябе ішоў, але я яму ўдзячна за тое, што зараз ён вось… Не тое, каб палюбіў гэты горад для мяне… Ён проста захацеў яго спазнаваць», — дзеліцца асабістым спявачка.

Мэрыем сцвярджае, што яны з мужам усяляк імкнуцца захаваць сям'ю, але, каб гэта адбылося, «неабходны ўсвядомленыя ўчынкі і дзеянні, а таксама пераасэнсаванне каштоўнасцей». «Мне неабходна папрацаваць з галавою, ці гатовая я пераступіць праз некаторыя моманты і ісці далей», — кажа спявачка.

На пытанне, ці зможа прабачыць, жанчына адказвае, што, магчыма, зможа адказаць на яго праз год. Яна верыць у тое, што ўсё адбываецца так, як і павінна быць.

«Не сумуй, сказала Аліса, хутка будзе зразумела, дзеля чаго ўсё гэта было неабходна. А будзе ўсё так, як і павінна было быць», — цытуе Мэрыем кнігу «Аліса ў краіне цудаў».

Каментары35

  • Kaštarys
    08.04.2025
    знаёмыя кажуць што у́ сталіцы вельмі брудна , будынкі , масты , крамы , платы размаляваныя кімсьці , а жыхары ходзяць як зомбі .
    старажылы кажуць , што места праклятае , бо загінула шмат людзей , жыдоу́ , палякау́ , іншых .
  • Мне неабходна папрацаваць з галавою
    08.04.2025
    Найлепшыя бугагашачкі :)
  • нейкая
    08.04.2025
    нейкая вада. ніякай шчырасьцю й на пахнет.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць