Грамадства1414

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?

Абвінавачанага ў серыі забойстваў дзяўчынак з Магілёва затрымалі на мінулым тыдні. 53‑гадовы Юрый Дзям’янаў хаваўся больш за 25 гадоў і, паводле заяў сілавікоў, здзяйсняў злачынствы на тэрыторыі адразу трох абласцей. На відэа следчага эксперыменту бачна, што затрыманы ў кайданках і звязаны рамянямі, доўгія канцы якіх трымаюць некалькі супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў. Што гэта і навошта, «Люстэрка» спытала ў Belpol.

Абвінавачаны ў серыі забойстваў дзяўчынак у 1990‑я Юрый Дзям’янаў падчас следчага эксперыменту. Магілёў, кастрычнік 2025 года. Скрыншот: відэа дзяржаўнага канала АНТ.

«Гэта проста новыя метады канваіравання чалавека, якога абвінавачваюць у асабліва цяжкіх злачынствах, — расказаў прадстаўнік Belpol Уладзімір Жыгар, які да 2020 года працаваў оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС. — Раней выкарыстоўвалі ланцугі, цяпер — такое».

Жыгар адзначыў, што для канвою асоб, якія здзейснілі асабліва цяжкія злачынствы, звычайна прызначаюць трох чалавек — адпаведна з унутраным загадам.

«Гэта меры бяспекі як для канваіраванага, так і для тых, хто яго суправаджае, — тлумачыць ён. — А рамяні патрэбныя, каб абвінавачаны не нанёс сабе цялесных пашкоджанняў і не напаў на канваіраў. Трэба таксама ўлічваць, што следчыя дзеянні праходзяць на даху, а таму меры засцярогі ўзмацняюцца, бо чалавек можа паспрабаваць здзейсніць суіцыд».

У той жа час, як удакладняе Жыгар, нават у падобных выпадках рамяні або ланцугі выкарыстоўваюць не заўсёды. Напрыклад, у суд такіх абвінавачаных звычайна дастаўляюць толькі ў кайданках.

«Але тут сітуацыя рэзанансная», — адзначае былы сілавік і не выключае, што рамяні для Дзям’янава могуць выкарыстоўваць пастаянна.

Каментары14

  • даведка
    06.10.2025
    Задерживало его вместе с велосипедом СПБТ «Алмаз», а конвоирует везде «СОБР».
    На некоторых кадрах было видно, что он закован в конвойные выводных наручники на длинной металлической цепи, а на одной из квартир во время следственного эксперимента с показаниями на месте собровцы были с автоматами на перевес.
  • Андрусь
    06.10.2025
    Стары метад адцягвання ўвагі ад сістэмных дзяржаўных прабемаў: прызначыць вінаватага і разам яго пакараць...

    Ніхто ж не задаецца з вас пытаннем ці сапраўды вінаваты гэты чалавек у нечым, ці гэта проста чарговая лухта ад МУС, каб пацешыць народ крывёю нявіннага?..

    Наша Ніва піша і дапамагае рэжыму выдумаць новыя інфа-повады для кансалідацыі грамадства. І глядзі-ка... Усе вераць, што гэты дзед той самы забойца. Гэта ж вашыя ГУБАЗІКі сказалі.. як жа ім ня верыць?!... :)))
  • .
    07.10.2025
    З чаго б хутка ўспамінаць, калі 25-29 год прайшло.
    А ёсць і людзі, якія праз дзень не змогуць нічога паслядоўна расказаць і паказаць.
    Так што не моцны аргумент.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць