Свет1111

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года

Што гэта значыць?

У Польшчы прыпыненыя тэрміны разгляду спраў аб міжнароднай абароне да 4 сакавіка 2026 года. З 4 верасня 2025 года ўступілі ў сілу змены, унесеныя ў Закон ад 12 сакавіка 2022 года «Аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай дзяржавы». Падстава: артыкул 100da. Гэтыя змены закранаюць і беларусаў, паведамляе ініцыятыва Partyzanka.

Да 4 сакавіка 2026 года прыпыняецца працяг тэрмінаў разгляду заяў аб прадастаўленні міжнароднай абароны (прытулку), якія знаходзяцца на разглядзе Упраўлення па справах замежнікаў (UDSC — Urząd do Spraw Cudzoziemców).

Калі справа ўжо разглядаецца — тэрмін «замарожваецца» і не працягваецца да 4 сакавіка 2026 года. Калі чалавек падаў новую заяву — адлік тэрмінаў пачнецца толькі пасля названай даты, тлумачыць ініцыятыва

Таксама да 4 сакавіка 2026 года не прымяняюцца палажэнні аб:

  • бяз­дзей­нас­ці органа (г. зн. скаргі на зацягванне разгляду не разглядаюцца);

  • празмернай працягласці адміністрацыйнага разбору;

  • абавязку апавяшчаць бакі аб невырашэнні справы ва ўстаноўлены законам тэрмін.

У чалавека, які падаў заяву, пры гэтым захоўваецца легальны статус і ўсе правы, звязаныя з падачай заявы. Аднак рашэнне па справе можа быць адкладзена — фактычна адлік тэрмінаў на разгляд часова «замарожаны».

Скаргі на зацягванне разгляду да 4 сакавіка 2026 года не будуць мець юрыдычнага эфекту.

«Калі вы чакаеце рашэння па міжнароднай абароне, важна памятаць: ваш працэс не спынены, а толькі падлік тэрміну яго разгляду прыпынены. Пасля 4 сакавіка 2026 года разгляд будзе адноўлены», — піша Partyzanka.

Каментары11

  • аматар пісу
    05.10.2025
    гг, так, пытаньні?
  • Так
    05.10.2025
    гг, Змагаемся. З невераятнымi, адсядеўшымi 15 сутак, якiя ломяцца ў Бэльгiю цi Ныдэрлянды.Замест таго, каб у Польшчы сядзець.
  • гг
    06.10.2025
    аматар пісу, странный ты аматар, а как же писовский скандал с визами, неужели забыл? Вот дела, какая же память

Цяпер чытаюць

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію1

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын правёў маштабны ваенны парад і пахваліўся новай ракетай ФОТА4

У ДТЗ у Светлагорскім раёне, у якім загінулі шэсць чалавек, кіроўца маршруткі спачатку сутыкнуўся з трактарам3

Трамп заявіў пра ўвядзенне дадатковых пошлін 100% на тавары з Кітая2

Чаму аўтапрам зноў робіць стаўку на бензінавы рухавік, а не на электрамабілі16

Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй5

Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі72

У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца3

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію1

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць