Грамадства2929

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і чаго ад іх хочуць

Участковыя звоняць і тым, хто ў краіне, і тым, хто за мяжой.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Дальнабойшчык, які ўжо некалькі гадоў працуе ў Германіі, кажа, што месяцы два таму яго вышуквалі з РАУС.

«Маю тэлефон з роўмінгам, таму з міліцыі дазваніліся да мяне, спыталі, дзе я і чаму не працую», — згадвае мужчына.

Са слоў дальнабойшчыка, ён патлумачыў, што афіцыйна працуе ў Германіі, а ў Беларусі бывае рэдка.

«Міліцыянер выслухаў і сказаў, што пазначыў сабе, што я працую за мяжой. Іншых пытанняў у яго не было».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Іншы суразмоўца, які ўжо каля трох гадоў жыве ў Польшчы, расказаў, што цікавіцца ім пачалі толькі пасля таго, як ён змяніў прапіску з вялікага горада, у якім жыў да эміграцыі, на родны райцэнтр.

«Прыблізна праз два месяцы пасля змены прапіскі прыйшоў ліст з цэнтра занятасці. Паколькі я быў у Польшчы, то маці сама схадзіла туды і пацікавілася, што яны ад мяне хочуць», — згадвае суразмоўца.

У маці пыталіся, чаму сын нідзе не працуе і дзе фактычна пражывае.

«Там супакоілі, што гэта стандартная працэдура, бо прыйшоў загад зверху, каб высветліць, чым займаюцца і дзе жывуць тыя, хто зарэгістраваны ў горадзе. З маці ўзялі тлумачэнне, занатавалі сабе, што я жыву і працую ў Польшчы».

Мужчына, які жыве ў Беларусі, але нідзе афіцыйна не працуе ўжо даволі працяглы час, кажа, што спачатку па адрасе прыходзілі павесткі з міліцыі.

«Паколькі я там не жыву, то пачалі вызваньваць па тэлефоне, запрасілі прыйсці ў РАУС, а там ужо выдалі павестку з'явіцца ў прызначаны час у мясцовы выканкам па месцы прапіскі».

У выканкаме давялося пачакаць, пакуль дайшла ягоная чарга ісці на гутарку.

Народу было шмат, частка з тых, каго таксама выклікалі на прафілактычную размову, вялі відавочна асацыяльны лад жыцця.

«Апроч кароткай лекцыі пра тое, чаму кожны павінен працаваць, спыталі, чаму не працую і на якія грошы жыву. Я патлумачыў, што маю састарэлых бацькоў, за якімі патрэбны догляд, таму цяпер працаваць не атрымліваецца. Але мне ўсё адно параілі шукаць працу і звярнуцца ў цэнтр занятасці, бо інакш нібыта хутка давядзецца больш плаціць за камунальныя паслугі», — згадвае мужчына.

Мінчанка, якая пасля звальнення з IT-кампаніі ўзяла перапынак і не працавала доўгі час, таксама сутыкнулася з інтарэсам з боку ўчастковага. Той запрасіў на размову, дзе выдаў накіраванне ў цэнтр занятасці. У цэнтры занятасці паказалі, якія ў іх ёсць вакансіі, і спыталі, ці трэба дапамога ў пошуку працы. Больш дзяўчыну па гэтым пытанні не турбавалі.

Жанчына, якая ўжо чатыры гады жыве за мяжой, расказала, што па месцы прапіскі яе ўпершыню за ўсе гады шукалі гэтай вясной.

«Маці званіў участковы, цікавіўся, дзе я і ці працую. Калі сказалі, што жыву і працую за мяжой, то больш не пыталіся».

Таксама сярод апытаных намі хапае тых, хто па 3‑5 гадоў пражывае за мяжой, але іх месцазнаходжаннем, як і месцам працы органы ў Беларусі не цікавіліся.

Пры гэтым адзін з суразмоўцаў адзначыў, што нядаўна па месцы прапіскі прыходзілі прадстаўнікі школы, да якой яны тэрытарыяльна адносяцца.

«Спыталі, чаму дзіця не ходзіць у школу, запісалі, што жыве разам з бацькамі за мяжой і там ужо не першы год ходзіць у школу. На пытанне, чаму іх гэта не цікавіла ў папярэднія гады, адказалі, што раней закона, які абавязвае вучыцца ў Беларусі, не было, таму і не хадзілі», — распавяла бабуля вучня, які жыве і вучыцца за мяжой. 

Разам з тым, вядомы выпадкі, калі незанятых у эканоміцы грамадзян каралі за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы.

Што змянілася для «дармаедаў» з 1 кастрычніка?

Раней, калі ў кватэры, дзе жыве непрацуючы ўласнік, былі прапісаныя іншыя людзі, павышаны каэфіцыент прымяняўся толькі да часткі жыллёва-камунальных плацяжоў (плошча прапарцыйна дзялілася на ўсіх жыхароў).

Па новых правілах нават калі ў кватэры, апроч беспрацоўнага ўласніка, прапісаныя іншыя людзі, павышаны тарыф будзе дзейнічаць на ўсю плошчу кватэры і на ўсе камунальныя паслугі.

Каментары29

  • Вольга
    05.10.2025
    Лукакалгас ставіцца да людзей як да прыгонных сялян.
  • Аусвайс
    05.10.2025
    Все шители этой деревня, выходи на регистрация!
  • Пятрок
    05.10.2025
    Рабы должны работать! Потому как раб - собственность фюрера! Если раб отказывается работать - его наказывают. Паспорта, прописки, обязанности, военнообязанности. - все для рабов. Рабовладельческий строй. Люди - собственность государства. Государство - собственность луки и его семейки. Дальше будет еще хуже. Закроют границы и выезд. Будете работать за трудодни. Кругом враги! Кругом война! Не до законов....

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць