Грамадства

У Гомелі па крымінальнай справе арыштавалі былога палітвязня і ягоную жонку

У гомельскім СІЗА № 3 цяпер утрымліваюцца былы палітвязень Станіслаў Мачалаў і ягоная жонка Святлана Якубовіч. Пра гэта стала вядома ад чалавека, які раней таксама знаходзіўся ў гэтым ізалятары, піша «Гомельская вясна».

Станіслаў Мачалаў і Святлана Якубовіч

Святлану Якубовіч затрымалі яшчэ ў канцы мінулага года, а ўжо 19 снежня 2024 года праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай. Паводле іх звестак, жанчыне выставілі абвінавачанне па арт. 357 Крымінальнага кодэкса — «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Што да Станіслава Мачалава, то пасля таго, як ён 30 снежня 2023 года выйшаў з турмы, адбыўшы трохгадовы тэрмін, інфармацыі пра яго доўгі час не было. У 2022 годзе яго асудзілі па арт. 342 (удзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (пагроза гвалтам у дачыненні да прадстаўніка ўлады).

24 лютага 2022 года, калі Станіслаў знаходзіўся ў тым жа СІЗА, ён ажаніўся са Святланай Якубовіч, якая перадавала яму перадачы і падтрымлівала яго.

Цяпер праваабаронцы высвятляюць, па якіх артыкулах абвінавачваюць Станіслава Мачалава і ці пачаўся ўжо суд над ім і Святланай Якубовіч.

Акрамя таго, у канцы верасня стала вядома, што Ігар Мачалаў, брат Станіслава, таксама стаў ахвярай палітычнага пераследу — яго прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑4 КК). Паводле папярэдніх звестак, яму прызначылі пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч1

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч1

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць