Вайна2424

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны

«Пытаюся: «Ты разумееш, што табе заўтра п*****ц? Якая матывацыя?» Часцей за ўсё гучыць адказ: «Родныя атрымаюць выплаты».

Расійскія акупанты на пазіцыі. Фота: AP Photo Alexei Alexandrov

Z-блогер Уладзімір Раманаў, які мае 135 тысяч падпісчыкаў, патлумачыў чытачам, чаму не падпісвае кантракт з Міністэрствам абароны Расіі, хоць за гэта даюць каля $70 тысяч.

Ён кажа, што калі падпіша кантракт, то яго адразу адправяць у штурмавікі, хоць ён закончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію па курсе «інструктар ваеннай медыцыны», а таксама мае навыкі працы з дронамі і поўны камплект асабістага рыштунку.

«Гэта не мае значэння. У штурм. Таму што сапраўды штурмавікоў не хапае. Менавіта не хапае тых людзей, якія будуць «штурхаць» праціўніка на зямлі і трымаць нулявыя пасадкі.

Чаму ж не хапае гэтых штурмаў? Таму што камандзіры разглядаюць іх як расходны матэрыял. Ім даюць новых, а Генштаб патрабуе прасоўванняў. За прасоўванні — прэміі. Яшчэ і «авансы» трэба адпрацоўваць», — тлумачыць Раманаў.

Ён з матэматычнай дакладнасцю падлічыў жыццёвы цыкл расійскага добраахвотніка з дня падпісання кантракта да смерці. Гэта 12 дзён:

  • 1 дзень: падпісвае кантракт і прыбывае на палігон;
  • 2‑11 дзень: падрыхтоўка на палігоне;
  • 12 (апошні) дзень: заліўка на пазіцыі.

«На гарачых участках — з двух байцоў да пазіцыі даходзіць адзін. У лепшым выпадку», — наракае Раманаў і называе прычыну масавай гібелі расійскіх штурмавікоў. Гэта ўкраінскія дроны.

Блогер кажа, што часта размаўляе з тымі, хто падпісаў кантракт:

«Пытаюся: «Ты разумееш, што табе заўтра п*****ц? Якая матывацыя?» Часцей за ўсё гучыць адказ: «Родныя атрымаюць выплаты».

«Я не падпісваю кантракт, таму што з моманту падпісання пачнецца адлік маіх апошніх 12 дзён», — падсумоўвае блогер.

Каментары24

  • так і перадайце сваёй раzіянке
    05.10.2025
    гп, на расеі іваны-дуракі, што гатовыя гніць за цара, ніколі не перавядуцца
  • Беларус
    05.10.2025
    Это так приятно читать.
    Спасибо вам украинцы большое за мирное небо над Варшавкой. Иначе эти штурмовики, срок жизни которых 12 дней, уже давно были бы под Варшавой. Поляки это не ценят, а я, как беларус, искренне ваш поддерживаю и доначу на те самые дроны, которые и утилизируют русских оккупантов!
    Слава Украине!
  • Гхэ
    06.10.2025
    гп, гэта часова. Скончыцца вайна і прыйдзецца жыць побач з тымі ж маргіналамі, якія яшчэ і за грошы навучыліся забіваць добрых людзей.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць