Свет2121

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны

Новая хваля атак на нафтаперапрацоўчыя заводы і іншыя паліўныя аб'екты пачалася ў жніўні, колькасць удараў павялічылася з двух-трох у тыдзень да чатырох-пяці, піша Economist. Удары па расійскіх НПЗ нават дапамагаюць «змяніць меркаванне Трампа аб перспектывах Украіны», дадае выданне. 

Украіна актыўна наносіць удары па паліўнай інфраструктуры Расіі, і маштабы атак працягваюць расці. З жніўня колькасць удараў дронамі па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і звязаных з імі транспартных аб’ектах павялічылася з двух-трох да чатырох-пяці на тыдзень. Апошнім часам атакам падвергліся экспартны тэрмінал у Наварасійску, НПЗ у Башкартастане (за 1300 км ад мяжы), помпавая станцыя ў Чувашыі, а таксама буйны завод у Яраслаўлі (хоць афіцыйна заяўлена, што там быў тэхнічны збой).

Паводле галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага, Украіна ўжо пашкодзіла 85 «каштоўных» цэляў у рамках аперацыі DeepStrike, сярод якіх — не толькі вайсковыя аб’екты, але і ключавыя прамысловыя цэнтры. Асабліва выніковымі з’яўляюцца атакі на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, якія прыносяць найбольшы эканамічны ўрон Расіі.

Паводле аналітыкаў Energy Aspects і Argus Media, на сёння прынамсі 16 з 38 расійскіх НПЗ пацярпелі, прычым некаторыя — некалькі разоў.

Пастаянныя пашкоджанні робяць рамонт неэфектыўным. У выніку — падзенне экспарту дызеля на 30% у параўнанні з мінулым годам і востры дэфіцыт паліва ўнутры краіны: у розных рэгіёнах фіксуюцца кіламетровыя чэргі на запраўках, а мясцовыя ўлады ўводзяць нормы продажу паліва. У Крыме аўтамабілістам дазволена купляць не больш за 30 літраў.

25 верасня віцэ-прэм’ер Расіі Аляксандр Новак абвясціў аб частковай забароне экспарту дызеля, а таксама падоўжыў ранейшую забарону на экспарт бензіну да канца года. 

Пры гэтым удары па нафтаправодах і тэрміналах, як у Прыморску, пакуль менш эфектыўныя — яны лягчэй паддаюцца рамонту. Але менавіта экспарт нафтапрадуктаў, а не сырой нафты, забяспечвае Расіі асноўныя даходы.

На думку аўтараў, неаслабная канцэнтрацыя ўвагі на нафтаперапрацоўчых заводах «больш за ўсё мяняе рыторыку вайны і, па ўсёй бачнасці, нават дапамагае змяніць меркаванне Дональда Трампа аб перспектывах Украіны».

На фоне таго, як расійская авіяцыя б’е па гарадах, украінская стратэгія — мэтанакіравана біць па інфраструктуры, ад якой залежыць працяг вайны. Паводле аналітыкаў, хоць гэтыя ўдары і не «паралізуюць» эканоміку РФ імгненна, але паступова пазбаўляюць Крэмль магчымасці фінансаваць далейшую эскалацыю, а насельніцтва ўсё мацней адчувае на сабе наступствы вайны.

Каментары21

  • Але
    06.10.2025
    Мантра аб 5000 баегалоўках і ядзерным попеле таму і існуе, што Расія абсалютна бездапаможная ў сучаснай вайне. Можна цэльныя рэгіёны абразаць ад цэнтра 2-3 ударамі.
  • =
    06.10.2025
    А у Трампа есть про что-то свое мнение? Сколько часов оно продержится?
  • 41234
    06.10.2025
    Надеюсь что топливный кризис доберется и до мосовко- питерских буржуев.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах52

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе14

Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі17

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах52

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць