Грамадства

Пасажыры, што едуць аўтобусамі з Варшавы, могуць спазняцца на 12 гадзін

Пра гэта папярэджвае Мінсктранс.

«У сувязі з працяглым праходжаннем дзяржаўных межаў Беларусі і Польшча адпраўленне аўтобуса Варшава — Мінск адбылося ў 7:00 29.04.2025. У першую чаргу пасадку будуць ажыццяўляць пасажыры з квіткамі на 16:30 28.04.2025, затым — на 21:00, 23:00 28.04.2025 і 7:00 29.04.2025 пры наяўнасці свабодных месцаў. Аўтобус АХ8846-7», — гаварылася ў ранішнім паведамленні.

У сваю чаргу на выезд у Польшчу на пераходзе «Брэст» па стане на 6:00 раніцы стаяць 95 аўтобусаў і 1550 легкавых аўтамабіляў.

На літоўскай мяжы чэргаў — аўтамабільных і аўтобусных — няма. Але ад'езд аўтобуса Каўнас — Мінск запланаваны на 17:30 пераносіцца на 18:30.

А аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем са сталіцы Літвы а 8-й раніцы па стане на 08:00 стаіць на нейтральнай тэрыторыі ў бок Літвы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

Скандал са спартсменкай, у якой падчас спаборніцтваў пачалася дыярэя — яна выйграла гонку, але пасля адмовілася ад перамогі14

Мужчыну з-пад Жлобіна, які жыў у Расіі, асудзілі за палітыку і інтым з непаўналетняй асобай2

Спікер МЗС Украіны — пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі і каліноўцаў у расійскім палоне1

Беларус выйграў у покерным турніры 761 тысячу даляраў2

Дзе бяспечней жыць — у Еўропе ці ЗША?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць