Грамадства44

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне

Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі расказаў, што кожны дзень падпісвае дзве-тры камандзіроўкі для высокіх службовых асоб. 

Ён таксама адзначыў, што цяпер шукаюць сродкі, каб павысіць заробкі чыноўнікам. Паводле яго слоў, варта падлічыць, колькі траціцца на камандзіроўкі.

«Падлічыце, колькі мы растрацілі. У нас з-за прэзідэнта, калі прэзідэнт кудысьці, вось у Бярозу, куды там заўтра плануецца? Тут іх цэлая кавалькада. Я прызямляюся на верталёце.

Чаму на верталёце? Я вам павінен сказаць, адна з прычын — што гэта значна танней, чым картэж прэзідэнта, нават калі там бяспека і іншае, я лётаю на верталёце.

І вось калі я пагляджу, там столькі аўтамабіляў вакол гэтага пункта, як кажа служба бяспекі, на пункце прэзідэнта, там вакол гэтага пункта яблыку ўпасці няма дзе. Хлопцы, мы абнаглелі да крайнасці. Такога ў дзевяностых гадах не было. І справа не толькі ў тым, што мы былі бяднейшыя, так, былі бяднейшыя. Давайце з нябёс будзем апускацца на зямлю, бо мы навідавоку, на нас глядзяць больш, чым на каго-небудзь. Таму прыводзьце ў парадак, не зважаючы ні на асобы, калі яны не разумеюць, ні на рангі», — расказаў Лукашэнка.

Каментары4

  • Kjb
    12.06.2025
    Машэраў падцвердзіць. Ня дасць схлусіць.
  • .
    12.06.2025
    На дзіва, тут мае рацыю: тая служба бяспекі патрабуе занадта шмат рэсурсаў. Прагнаць размініраванне, паставіць па салдаціку пад кожным мостам і на кожным перакрыжаванні, сядзець за кожным кустом па перыметры.
    Сапраўды, на верталёце можа быць танней, асабліва калі маршрут доўгі.

    Аднак ён жа сам і можа вырашыць тое. Такі тэатральны жанр - пакрытыкаваць тое, што сам і прыдумаў, што сам і можа вырашыць без лішніх размоў.

    "Хлопцы, мы абнаглелі да крайнасці."
    - І тут праўду кажа. Што за дзень такі - нічога не схлусіў, усё праўда.
  • Сымон
    13.06.2025
    А навошта картэж, полнае перакрыцце аколіцы маршрута дыктатара, мянты ды ВВшнікі ў кожным кутку ды вялічэзная (звыш за 1000 чалавек) служба бяспекі "абранаму" з 80+ адсоткамі лідару? Ад каго баранішся, дядусь?
    І на конт эканоміі - за які кошт у Кітай лётаў Коля альбо няспынна туды-сюды на блізкі ўсход урадавым джэтам лётаюць з сем'ямі старэйшыя сыны Лукашэнкі (тыя, што ад законнай жонкі)

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць