Грамадства3434

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі

У Варшаве 15 чэрвеня прайшла чарговая канферэнцыя Reshape беларускага «Цэнтру новых ідэяў». На канферэнцыі складалі прагнозы і шукалі аптымістычны погляд на будучыню Беларусі, распавядае «Белсат». 

Леся Руднік, Аліна Харысава, Франак Вячорка, Лізавета Пракопчык і Андрэй Ягораў прымаюць удзел у дыскусіі падчас канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

Канферэнцыю «Reshape» у пяты раз ладзіць «Цэнтр новых ідэяў», партнёрам выступіў нямецкі фонд Фрыдрыха Эбэрта. Дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік ва ўступным слове сказала, што на канферэнцыі сабралі людзей, якім неабыякавая будучыня Беларусі і якія гатовыя інвеставаць у яе свае час і сілы. 

На леташняй канферэнцыі Руднік пачула тры асноўныя думкі:

  • Рэакцыя на любыя згадкі 2020 года алергічная: «завіслі ў парадку дня 2020», «гэта ўспаміны і фіксацыя, якая з’яўляюцца педаллю тормазу ў цягніку ў будучыню».
  • Будучыя лідары будуць з’яўляцца ў Беларусі, а мы тут непатрэбныя.
  • Захад забыў пра Беларусь, мы ім больш непатрэбныя.

Гэта пра стомленасць, безвыходнасць і траўму, лічыць яна. Руднік прапануе адарвацца ад гэтага і падумаць па-іншаму:

  • Згадкі 2020 года — не тормаз, а паліва цягніка.
  • Будучыя лідары будуць натхняцца і карыстацца досведам дыяспары.
  • Не ўвесь Захад забыў Беларусь.

Руднік падкрэсліла: мы самі выбіраем перспектыву, як на гэта глядзець. Яна прапанавала быць рэалістычнымі і самакрытычнымі, але пакідаць месца марам і надзеям.

Леся Руднік, кіраўнічка Цэнтра новых ідэй, выступае з прамовай на пачатку канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

Што прынеслі апошнія пяць гадоў?

На першай панэлі ўдзельнікі дэбатавалі пра тое, куды дэмакратычны рух Беларусі прыйшоў за пяць гадоў. Чатырох спікераў разбілі на пары: старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і паліталагіня Аліна Харысава, у апазіцыі да іх спікер Каардынацыйнай рады мінулага склікання Андрэй Ягораў і віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Лізавета Пракопчык.

Вячорка лічыць, што за пяць гадоў беларускае грамадства пражыла некалькі стадыяў: эйфарыя, шок, траўма — і ўрэшце разуменне таго, што «ніхто акрамя нас перамены не зробіць, Ціханоўская за нас не вырашыць нашыя праблемы, мы не вернемся ў 2019 год».

Цягам пяці гадоў дэмакратычныя сілы дзейнічалі рэакцыйна, але Вячорка гэта звязвае з падзеямі, якія ад дэмсілаў не залежалі.

Задачай стала «лекаванне ранаў», але грамадства мабілізавалася і імкнулася з эміграцыі вырашаць не толькі свае праблемы, але і праблемы людзей у Беларусі.

У прыклад ён прывёў адсутнасць забароны на выдачу візаў, рашэнні па легалізацыі беларусаў за мяжой прынамсі ў Польшчы і Літве, захаванне падтрымкі для беларускай грамадзянскай супольнасці і медыяў, абарону гонару беларусаў на тле вайны ва Украіне і доказ таго, што «беларусы — не рэжым Лукашэнкі».

Такога, што маюць беларусы, не маюць венесуэльцы, бірманцы і тым больш расейцы.

Задача — не згубіць інфраструктурны, палітычны і грамадскі патэнцыял, а сітуацыя будзе пагаршацца. Шукаць пазітыўнае, менш ныць і прапаноўваць рашэнні. 

Пракопчык назвала сітуацыю «ўраборасам беларускай апазіцыі»: пратэст, эміграцыя, бясконцае чаканне, бясплатныя надзеі, пустыя абяцанні, ціск на рэжым — часам ёй здаецца, што ніхто гэтага не хоча змяніць, хоць тое ж адбывалася і 15—20 гадоў таму. У 2020 годзе было па-іншаму — і гэтага хапіла, каб вывесці на вуліцы сотні тысяч людзей. Але сёння яна не бачыць жадання «рабіць па-іншаму».

Беларусы ў эміграцыі маюць праекты, зразумелыя і камфортныя для іх, але людзям у Беларусі, якія не маглі купіць бульбу, цяжка растлумачыць бачанне эмігрантамі нацыянальнай ідэі. Галоўнай мэтай не было «давесці ўсім, што Лукашэнка дрэнны», а «зрабіць Беларусь краінай, вартай жыцця». Віна ў сітуацыі ў Беларусі ляжыць не на беларусах у эміграцыі, а на Аляксандру Лукашэнку, падкрэслівае яна, але лічыць, што дэмакратычным сілам занадта лёгка захраснуць у ветлівых размовах з партнёрамі ў Бруселі.

Яе абурыла, што Офіс Ціханоўскай практычна не падтрымаў хаця б медыйна выбары ў Каардынацыйную раду — яна сказала, каб Офіс Ціханоўскай «ішоў лесам», бо яна не хоча станавіцца такой, як чальцы Офісу.

Франак Вячорка прымае ўдзел у канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

Харысава заклікала вярнуцца ў думках у 2020 год: апошнія пяць гадоў — гэта «цэлае жыццё», якое пранеслася за пяць гадоў. У 2020 годзе «Беларусь прачнулася», а беларусы, якія хацелі пераменаў, пабачылі, што «іх шмат». Тады зламаўся адзін з найсур’ёзнейшых міфаў прапаганды. Але затым прыйшло асэнсаванне таго, што «дыктатура — не картачны домік», што дыктатура вучыцца ў іншых дыктатараў, як Кітаю і Ірану.

Разам з тым, у беларусаў з’явілася адчуванне, што яны могуць уплываць на гісторыю і пачаць думаць, «як наогул кіраваць і чаго мы хочам ад гэтага жыцця і ад гэтай краіны». Таксама беларусы зразумелі цану чалавечай годнасці, бо да 2020 года «дэмакратыя здавалася нечым абстрактным», цяпер жа стала зразумела, што «дэмакратыя — гэта калі не баішся грукату ў дзверы».

А яшчэ беларусы ў 2022 годзе зразумелі, што «нейтралітэт не працуе», калі з Беларусі па Украіне паляцелі расейскія ракеты.

Беларусь, перакананая яна, не зможа быць «другой Швейцарыяй»: давядзецца выбіраць, у якім цывілізацыйным шляху Беларусь будзе ў бяспецы. Галоўны ўрок — нават калі ў беларусаў «няма зямлі пад нагамі», яны працягваюць стаяць і ўплываць на перамены.

Ягораў пералічыў, што беларусы не вывучылі за пяць гадоў. Ён упэўнены, што палітычны крызіс у Беларусі скончаны, няма двух лагераў роўнай сілы, рэжым Лукашэнкі кантралюе сітуацыю ў Беларусі. Цяпер ужо не перыяд пад’ёму, «нас мала, у нас няма сілаў», таму стратэгіяй ціску ўжо нічога не вырашыць.

Салідарнасць, дадаў ён, гэта не шырокі масавы ўздым, а штодзённая руціна, якая не складваецца аўтаматычна. Ягораў бачыць, што «беларус беларусу больш не беларус», бо трываюць шматлікія спрэчкі, а крытычныя заўвагі ўспрымаюцца «як наезд і падрыў легітымнасці». Замест дэмакратыі беларусы ў эміграцыі будуюць «дэмакратуру», лічыць ён, і будуюць не парламенцкую, а прэзідэнцкую рэспубліку, у якой палітычны лідар не паказвае кірунак і не ідзе першым.

І дэмакратычныя сілы, бачыць ён, страцілі падтрымку грамадства і «ператварыліся ў маргінальны гурток людзей», бо «скаціліся ў традыцыйны пазіцыйны актывісцкі наратыў», які існаваў да 2020 года. У цяперашняй сітуацыі, дадаў Ягораў, яшчэ можна наносіць шкоду рэжыму Лукашэнкі, але замест «стратэгіі тысячы парэзаў» ён бачыць «стратэгію тысячы візітаў і канферэнцыяў», якія не ўплываюць на сітуацыю ў Беларусі. Пры тым «усе ведаюць, што рабіць Ціханоўскай», але не кажуць, што робяць самі.

Вячорка адказаў на гэта, што «мы зразумелі, што ўсё кепска і што мы прайгралі», што ведаюць свае хібы, але не чуюць прапановаў і ідэяў, што рабіць. А ідэяў бракуе.

Практычныя пытанні, у якіх ёсць поспехі, дробныя, «але яно нешта»: уратаваць кагосьці ад Інтэрпала, дапамагчы дзесьці з візамі…

Але альтэрнатывай гэтым дробным справам Вячорка бачыць толькі капітуляцыю, прызнанне перамогі Лукашэнкі і «азербайджанізацыю Беларусі». Лінію разлому Вячорка бачыць такой: «Ці маем мы яшчэ сілы працягваць барацьбу». Сітуацыя будзе мяняцца, верыць ён, таму трэба быць гатовымі на такія падзеі рэагаваць і не згубіць прынамсі наяўныя інструменты, якія дазволяць уплываць на сітуацыю ў Беларусі.

Ягораў наракае, што на крытыку адказваюць: «Што вы на нас наязджаеце?» Прапановы ёсць, але малыя дзеянні стратэгічна нічога не мяняюць. Вінаватая ў гэтым не толькі Ціханоўская, а ўсе, але Ціханоўская не прызнае праблемы, лічыць Ягораў.

Пракопчык жа адзначыла, што выйшла з нізавога актывізму, таму ёй крыўдна чуць «што вы прапануеце», бо, кажа, не прапануе, а робіць. Яна заклікала не прымаць толькі добрае як свае дасягненні і не адкідваць дрэннае як чужую адказнасць.

Харысава заўважыла, што беларусы не навучыліся ставіць сябе на месца іншых: не толькі крытыкаваць Офіс Ціханоўскай ці іншую арганізацыю. Яна была і ў Каардынацыйнай радзе, чула папрокі ў бок КР. Але адна справа — крытыкаваць, другая справа — ісці і спрабаваць змяніць гэта знутры.

Лізавета Пракопчык прымае ўдзел у канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

А што рабіць? 

Вячорка заклікаў падтрымліваць кантакты з замежнымі партнёрамі, бо «ідэя самафінансавання ўтапічная»; пераскіраваць грамадзянскую супольнасць з дзейнасці дзеля дыяспары на дзейнасць дзеля людзей у Беларусі; больш эфектыўна весці інфармацыйную працу, якая даходзіць і да людзей у Беларусі; актывізаваць падтрымку дзейнасці ў Беларусі ў тых малых сектарах, дзе гэта яшчэ магчыма, у «любым жывым на зямлі»; не адмаўляцца ад ціску, а працягваць стрымліваць рэжым Лукашэнкі, каб мець хоць невялікі шанец на вызваленне палітвязняў.

Ягораў бачыць патрэбнымі праекты і кампаніі, якія збяруць у агульнай дзейнасці тысячы, а лепш дзясяткі тысяч людзей. Выбары ў Каардынацыйную раду былі спробай уцягнуць дзясяткі тысяч людзей у адну справу, атрымалася ўцягнуць тысячы.

Ягораў прапанаваў беларусам прыняць «сваю базэльскую праграму сіянісцкага руху»: дапамога беларусам у Беларусі, стварэнне арганізацыяў у дыяспары, вядзенне культурнай і нацыянальнай працы, стварэнне сучасных беларускіх праектаў сусветнага значэння, рабіць высілкі дзеля міжнароднай падтрымкі рэалізацыі гэтай праграмы.

Харысава папрасіла не забываць пра праблемы людзей у Беларусі, а не толькі спрабаваць вырашыць свае праблемы ўнутры дэмакратычнага руху.

Абмеркаванні планаў і візіяў будучыні працягнуліся на наступных панэлях канферэнцыі, пра якія чытайце тут.

За працу ў апошнія гады Вячорка паставіў бы беларускаму дэмакратычнаму руху «пяцёрачку-шасцёрачку»: маглі б лепш. «Міжнародныя кантакты працуюць як залікоўка», адзначаў ён. Вячорка дадаў, што працавалі «без падручнікаў», таму магло быць горш.

Што пра гэта думае Захад?

Пра інтарэс Захаду да Беларусі расказвалі прадстаўнік па Беларусі і дырэктар рэгіанальнага офіса «Дыялог Усходняя Еўропа» Фонду ім. Фрыдрыха Эберта Крыстафер Форст, польскі дыпламат Марцін Вайцяхоўскі, праграмная менеджарка Вольга Неманежына і амбасадар Каралеўства Нідэрландаў у Польшы і Беларусі Еннэс дэ Моль

Форст адзначыў, што стартавы пункт размоваў пра Беларусь — што гэта суверэнная краіна, а не «вобласць Расеі». З гэтым згодныя далёка не ўсе. На Беларусь таксама глядзяць як на пагрозу бяспецы Еўропы, а не толькі як на ахвяру дыктатуры.

У 2015—2019 гадах Захад практычна нічога не бачыў пра Беларусь, яна не была ў медыяцыкле. У 2020 годзе пабачылі шмат, быў момант «маральнай яснасці». У 2020—2021 гадах даводзілася рэагаваць на нечаканыя падзеі. У 2022 годзе стала зразумела, што Беларусь важная ў плане бяспекі і ёсць важнай праблемай для Захаду. Заходнія лідары маюць разуменне Беларусі, даводзіць ён, але заходнія лідары маюць балансаваць абмежаваныя рэсурсы і свае памкненні: як абараняць свае інтарэсы пры абмежаваных рэсурсах. 

Дэ Моль згадаў, што пратэсты 2020 года сталі нечаканасцю для Захаду: і дзеянні пратэстоўцаў, і жорсткая рэакцыя ўладаў. У 2022 годзе ўспрыманне стала іншым, бо атака на Украіну пайшла і з тэрыторыі Беларусі, хоць у 2019-м украінцы называлі ў апытаннях Лукашэнку самым папулярным замежным лідарам.

На думку дэ Моля, Ціханоўская робіць добрую справу ў тым, што трымае Беларусь на парадку дня, але змены ў Беларусі, лічыць ён, магчымыя толькі знутры, а Беларусь для Захаду — не першы прыярытэт на тле вайны ва Украіне. На Беларусь у Еўропе глядзяць як на «вельмі еўрапейскую», у Расеі бачаць Беларусь па-імперыялісцку як «сваю», рашэння гэтым розным поглядам няма. Праблема не ў тым, што кажа Расея, а ў тым, як на гэта рэагуюць на Захадзе і ў самой Беларусі: ці можна Расеі лічыць, што «Беларусь наша»?

Аліна Харысава прымае ўдзел у канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

Неманежына расказала пра цяжкасці з падтрымкай Беларусі, размеркаваннем той амерыканскай падтрымкі, што засталася, і размеркаваннем еўрапейскай падтрымкі. Пераконваць даводзіцца ўсё больш, бо асноўная частка падтрымкі ідзе Украіне, а вызваленне Беларусі звязваюць з перамогай Украіны. Ранейшыя ініцыятывы ўжо не надта актуальныя, патрэбныя новыя крэатыўныя ідэі, якія захочуць падтрымліваць. Неманежына сярод іншага адзначыла, што Расея перастала казаць «Польшча наша» ці «Літва наша» пасля таго, як гэтыя краіны далучыліся да NATO.

Вайцяхоўскі — аўтар кнігі «Еўрапейскі выбар Беларусі — страчаны шанец?» («Europejski wybór Białorusi — stracona szansa?»). Ён верыць, што Беларусь не згубіла свой шанец, ідэя дэмакратычнай Беларусі ўсё яшчэ прывабная.

Улада, тлумачыць ён, стаіць на сіле, інтарэсах і каштоўнасцях, элемент каштоўнасцяў дадаўся толькі ў мінулым стагоддзі. Каштоўнасці — не наймацнейшы з гэтых трох слупоў.

Дэмакратычныя сілы Беларусі маюць каштоўнасці як наймацнейшы інструмент і як сваю зброю, але мусяць улічваць баланс сілаў і інтарэсаў. Ён заклікае не казаць, што перамены ў Беларусі немагчымыя пры цяперашнім балансе сілаў і інтарэсаў: ніхто не мог прадказаць распаду Савецкага Саюзу, тым больш адносна бяскроўнага. І Польшча губляла незалежнасць некалькі разоў, адзін раз на 123 гады, але палякі намагаліся зберагчы сваю ідэнтычнасць, рыхтаваліся і спрабавалі аднавіць дзяржаўнасць.

«Чорныя лебедзі» магчымыя і ў Беларусі, якая цяпер падобная да Польшчы пасля здушэння паўстанняў: людзі ў смутку і разгубленыя, але не згубілі дэмакратычнай ідэі. 

Каментары34

  • Альгерд
    16.06.2025
    Я прихожу к мнению,что окружение Тихановской агентура,потому,что она скатилась в маргинальное состояние в котором прибывала оппозиция до 2020 года.
    Конкретно почему кабинет например не формирует политическую повестку исходя из социологических исследований? Что бы люди внутри Беларуси прислушивались к ней и кабинету.
    Допустим сейчас много белорусов за нейтралитет и пророссийские,однако мы видели как например в Армении меняется общественное мнение от пророссийского на проевропейское,как в Финлядии от нейтрального до евроатлантического. Поэтому поддержка наративов о нейтралитете или интеграции с рф например не означает,что мы Беларусь зацементируем нейтральной или пророссийской на вечные времена. При демократии любая молочная или нефтяная война может стать поворотной.
    Или например в окружении Тихановской говорят,что протест исключен в современной Беларуси,но например в Польше времен солидарности фактический обхитрили режим. Там все подписывали документы о конфедециальном сотрудничестве,а по факту шатали камунистический режим через забастовки,а агентов нельзя сильно наказывать,например Леха Валенсу изолировали от внешнего мира в условиях близких к домашнему аресту.
    Или например вопрос белорусизации,если например криминализировать издевательства над белорусскоязычными сразу 30% перейдут на белорусский в общественной жизни. Многие нейтралы согласятся что бы их дети белорусизировались через систему образования и становились белорусскоязычными(белорусский и русский взаимопонятные языки поэтому ребенок может говорить на белорусском,а родители на русском) и со сменой поколений белорусизируется страна.
    А так оппозиция за границей только конференции проводят.
  • Русский
    16.06.2025
    5 лет разговоров ни о чем
  • Ясненька
    16.06.2025
    Але альтэрнатывай гэтым дробным справам Вячорка бачыць толькі капітуляцыю, прызнанне перамогі Лукашэнкі і «азербайджанізацыю Беларусі»./
    Ясна. Стварэнне Вызвольнай Арміі дзеля звяржэння рэжыму ў якасці альтэрнатывы Вячорка нават не разглядае. Альтэрнатыва ў яго - капітуляцыя і прызнанне перамогі Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана8

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну3

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер3

Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас2

Нямецкі ўрад штогод плаціць 70 тысяч еўра за ўтрыманне «Рускага дома» ў Берліне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць