Здарэнні

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

І забрала ў іншай жанчыны $15 тысяч.

У сталічную міліцыю са зваротам аб знікненні чалавека звярнулася маладая мінчанка: яе 61-гадовая маці вечарам не вярнулася дадому і перастала выходзіць на сувязь, паведамляе «Міліцыя Мінска».

У тэлефоне пенсіянеркі, які яна пакінула ў кватэры, былі знойдзены міжнародныя званкі і перапіска з незнаёмцамі, якія прадстаўляліся жанчыне супрацоўнікамі Следчага камітэта і Нацыянальнага банка. Далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы пацвердзілі, што мінчанка кантактавала з тэлефоннымі махлярамі.

Яны пераканалі жанчыну, што яна лічыцца саўдзельніцай злачынства і таму павінна безумоўна выконваць іх патрабаванні. Тады пенсіянерка, сама таго не разумеючы, пагадзілася стаць кур’ерам злачынцаў.

На таксі яна паехала, дзе забрала ў незнаёмай жанчыны 15 тысяч даляраў ЗША і 2 тысячы еўра.

А потым купіла квіток на цягнік і тым жа вечарам адвезла грошы ў суседнюю краіну, дзе аддала пакет з наяўнымі яшчэ аднаму пасярэдніку.

Вядома, што мінчанка працуе ў сферы пасажырскіх перавозак і неаднаразова бачыла ў метро прафілактычную рэкламу пра махлярства, аднак да апошняга не разумела, што сама стала часткай злачыннай схемы.

Заведзена крымінальная справа.

Міліцыя нагадвае: калі вас просяць аказаць дапамогу ахвярам махляроў і забраць у іх наяўныя, каб перадаць кур’еру або пакласці на замежны рахунак — будзьце ўпэўненыя, што гэта злачынцы. Неадкладна паведамляйце пра такія факты ў міліцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч перанёс інсульт, пасля гэтага яго адпусцілі дахаты

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце2

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі6

Еўрасаюз на перамовах з Расіяй хоча патрабаваць вываду войскаў з Беларусі16

Крыптакарткамі неўзабаве можна будзе расплачвацца ў звычайных крамах4

«Абураюцца толькі беларусы». Большая частка 100‑тысячнага польскага горада ў маразы засталася без ацяплення11

У Заслаўі тратуары ператварыліся ў коўзанку. Камунальнікі разводзяць рукамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч перанёс інсульт, пасля гэтага яго адпусцілі дахаты

Мікола Статкевіч перанёс інсульт, пасля гэтага яго адпусцілі дахаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць