Грамадства

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Раман Грыцаль доўгі час кіруе бізнэсам па вытворчасці вокнаў. Суд над ім адбыўся тры месяцы таму, але ягоная асоба стала вядомай толькі цяпер. Яму пагражала да пяці гадоў калоніі.

Раман Грыцаль. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Раману Грыцалю 48 гадоў. Па звестках Digital Intelligence Team, родам ён з вёскі Раздольнае Прыморскага краю Расіі, але даўно жыве ў Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Пасля ўніверсітэта пайшоў у бізнэс. Больш за дзесяць гадоў, з 2003 года, ён працаваў дырэктарам беларуска-амерыканскага Завода шклопакетаў і архітэктурнага шкла (GlassBel). Гэта прадпрыемства займалася вырабамі са шкла для архітэктуры, будаўніцтва, праектным дызайнам, рашэннямі для транспарта і іншым.

Напрыклад, тэхналогія, распрацаваная на прадпрыемстве, лягла ў аснову стварэння шклопакетаў для ашклянення расійскага марскога флоту. А ў 2007-м Раман атрымаў грамату на конкурсе «За найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне» за тое, што на заводзе наладзілі вытворчасць шклопакетаў з падагрэвам.

У 2008 годзе Раман атрымаў прэмію «Прадпрымальнік года» як адзін з найлепшых прадпрымальнікаў-экспарцёраў — каля 80% прадукцыі завода ішло на экспарт, у асноўным у Расію і Украіну. У той жа год яе атрымалі і Віктар Бабарыка з Белгазпрамбанкам у катэгорыі «Найлепшы банк для прадпрымальнікаў».

Раман Грыцаль. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

З 2013 года Раман стаў дырэктарам Завода супрацьпажарных вырабаў. Ён вырабляе супрацьпажарныя канструкцыі з выкарыстаннем шкла — дзверы, вокны, перагародкі, лесвіцы і іншае.

Да арышту ў 2024-м Грыцаль быў дырэктарам фірмы «Глас Інжынірынг» і яе філіяла ў Расіі, фірмы «Совтрансмаш», таксама мае ІП. Увесь бізнэс па той жа тэме — ашкляненне, праектаванне і мантаж канструкцый са шклом для кватэраў, будынкаў і транспарта.

У мужчыны ёсць жонка і двое дзяцей — паўналетняя дачка і непаўналетні сын. Жонка займаецца бізнэсам разам з ім.

Дата затрымання Грыцаля невядомая, але апошні раз ён нешта пісаў у чатах у тэлеграме ў ліпені 2024 года. Быў затрыманы не пазней за восень 2024 года. 

Суд над ім пачаўся 6 сакавіка 2025 года. Яму закідалі два артыкулы — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Раману пагражала да пяці гадоў калоніі, але сутнасць абвінавачання невядомая.

Бізнэсмену прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію. Аднак паколькі Раман пасля суда так не ўвайшоў у сацсеткі і месенджары, а ў тэлеграме быў «вельмі даўно», можна меркаваць, што яму далі тэрмін у калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць