Свет55

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя

У СБУ заявілі, што ў мітрапаліта ёсць расійскае грамадзянства, і ён працягвае падтрымліваць сувязі з РПЦ, пiша Бі-бі-сі.

Кіраўнік УПЦ МП Ануфрый. Фота: УПЦ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства кіраўніка Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Ануфрыя.

Такое рашэнне было прынята па выніках расследавання СБУ.

«СБУ ўстанавіла, што Беразоўскі (Ануфрый) добраахвотна атрымаў грамадзянства Расіі ў 2002 годзе. Пра гэта ён не паведаміў ва ўпаўнаважаныя органы ўлады Украіны. У той час пасля гэтага ён працягваў і далей карыстацца статусам грамадзяніна нашай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні спецслужбы.

Паводле версіі СБУ, мітрапаліт Ануфрый працягвае падтрымліваць сувязь з Маскоўскім патрыярхатам і «свядома супрацьстаяў атрыманню кананічнай незалежнасці ўкраінскай царквы».

«Нягледзячы на поўнамаштабнае ўварванне, Беразоўскі (Ануфрый) фактычна працягвае падтрымліваць палітыку РПЦ і яе кіраўніцтва, у прыватнасці патрыярха Кірыла (Гундзяева)», — сказана ў паведамленні.

Прадстаўнік УПЦ мітрапаліт Клімент (Вячэра) заявіў Бі-бі-сі, што ў Ануфрыя ёсць толькі ўкраінскі пашпарт.

«Блажэннейшы мітрапаліт Ануфрый растлумачыў, што ў яго ёсць толькі пашпарт грамадзяніна Украіны. Ён ніколі не звяртаўся ў дзяржаўныя органы іншых дзяржаў па пытанні атрымання іншага грамадзянства», — сказаў Клімент.

Украінскія журналісты сцвярджалі, што Ануфрый у 2002-2003 гадах атрымліваў расійскі пашпарт. Сам іерарх тлумачыў, што вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі ў Троіца-Сергіевай лаўры. Пасля распаду СССР ён дэ-факта меў грамадзянства Расіі, але набыў таксама ўкраінскае.

«Расійскае грамадзянства пры гэтым аўтаматычна працягнулася, але я ім не цікавіўся і не карыстаўся. Паміж Украінай і Расіяй былі добрыя брацкія адносіны. Калі гэтыя адносіны пачалі пагаршацца, асабліва ў апошнія 10 гадоў, я пакінуў расійскае грамадзянства», — гаварыў Ануфрый.

У маі 2022 года сабор УПЦ заявіў аб незалежнасці ад Маскоўскага патрыярхату, аднак улады лічаць, што на самой справе царква не разарвала сувязі з РПЦ. Многія епіскапы і святары не падтрымлівалі аддаленне УПЦ ад Масквы.

Мітрапаліт Ануфрый падкрэсліваў, што выступіў супраць вайны і асудзіў расійскую агрэсію.

Каментары5

  • Акаліт
    02.07.2025
    Ануфрый асудзіў уварванне ранкам 24.02.2022, калі ўсе паслы ўцяклі і развіталіся з Украінай. Нават калі ў яго быў пашпарт, пазбаўляць яго грамадзянства без публікацыі яго відавочных злачынстваў - вялікая памылка ў інфармацыйным полі.
  • Австрияк
    03.07.2025
    Акаліт, Украина к сожалению последние годы становится второй россией...
  • Ботам
    03.07.2025
    Даўно пара было ўзяцца за філіял ФСБ-РПЦ ва Украіне пад назвай УПЦ.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць