Беларускі комік зняўся ў серыяле з зоркай «Звышнатуральнага». У кадры і Мінск — як яго бачаць амерыканскія кіношнікі
Стэндапер Дзмітрый Саўян не першы год жыве ў Польшчы і нават амаль скарыў польскі адбор перад леташнім Еўрабачаннем. А нядаўна беларус трапіў у буйны амерыканскі серыял з Джэнсанам Эклзам, зоркай культавага праекта «Звышнатуральнае» (Supernatural).

Цяперашні серыял, у які трапіў Саўян, мае назву Countdown («Зваротны адлік»). Гэта праект буйнога стрымінгавага сервіса Amazon Prime Video.
Серыял пачынаецца з таго, што проста на вуліцы забіваюць афіцэра амерыканскага міністэрства ўнутранай бяспекі. Расследаваць злачынства мусіць таемная аператыўная група, да якой далучаюць дэтэктыва паліцыі Лос-Анджэлеса Марка Мічума (Эклз).
Але ў другой серыі мы даведваемся, што гэтая гісторыя мае багата сувязей з Беларуссю. Паралельна з дзейнасцю амерыканскіх аператыўнікаў нам паказваюць кадры з Мінска 2008 года, якім яго ўяўляюць кіношнікі з ЗША.


Там і з'яўляецца Саўян. Ён грае беларуса, які звязаўся з небяспечнымі людзьмі і павінен ім грошы. Антон — так завуць героя — шукае выратаванне ў свайго брата.
Прыемны сюрпрыз — у арыгінальнай агучцы герой Саўяна, як і яго брат, гутараць па-беларуску.
На гэтым, аднак, прыемнае сканчваецца, бо Countdown атрымаў вельмі змешаныя водгукі. На платформе IMDb серыял мае рэйтынг 7/10, а вось на не менш вядомым рэсурсе Rotten Tomatoes вынік менш прыемны — усяго 31% рэйтынгу па водгуках крытыкаў.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Спадзяюся яны яшчэ дадуць дыхту LA ды ваколіцам ))