Свет66

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню

У Сіріі адбылася важная падзея: улады краіны і прадстаўнікі друзскай супольнасці дамовіліся аб перамір’і пасля крывавых сутыкненняў у горадзе Сувейда, дзе жывуць пераважна друзы, паведамляе Euronews.

Сірыйскія вайскоўцы на танку каля Сувейды. 15 ліпеня 2025 года. Фота: Stringer/Getty Images

Паводле паведамлення сірыйскага дзяржаўнага СМІ, урадавыя войскі ўсталююць блокпасты, а дарогі і дзяржаўныя ўстановы ў рэгіёне зноў пачнуць працаваць. Таксама плануецца стварыць агульную камісію з удзелам уладаў і друзскай супольнасці для расследавання падзей і вызвалення ўсіх затрыманых падчас хваляванняў.

У сераду сітуацыя на мяжы паміж Ізраілем і Сірыяй стала хаатычнай: каля 1000 ізраільскіх друзаў спрабавалі трапіць у Сірыю, а некалькі дзясяткаў сірыйскіх друзаў — у Ізраіль.

ЗША віталі спыненне агню. Дзяржсакратар Марка Рубіа заявіў, што гэта можа стаць крокам да стабілізацыі ў рэгіёне, і заклікаў Ізраіль спыніць авіяўдары ды пачаць дыялог.

У адказ на гвалт супраць друзаў на поўдні Сірыі Ізраіль нанёс удары па сірыйскіх вайсковых аб’ектах у Дамаску, у тым ліку побач з прэзідэнцкім палацам. Армія Ізраіля гатовая перакінуць дадатковыя сілы, уключаючы дроны і знішчальнікі, на мяжу з Сірыяй і ў буферную зону на Галанскіх вышынях.

Ізраільскі міністр замежных спраў Гідэон Саар рэзка раскрытыкаваў міжнародную супольнасць за маўчанне і заявіў, што сірыйскі рэжым і джыхадзісты сістэматычна пераследуюць меншасці. Ён падкрэсліў, што Ізраіль мае выразныя інтарэсы — прадухіліць напады на друзаў і не дапусціць небяспекі на мяжы.

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг запэўніў, што краіна не будзе стаяць убаку, калі сябры і сваякі ізраільскіх друзаў падвяргаюцца небяспецы. А прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху звярнуўся да сваіх грамадзян-друзаў з просьбай не пераходзіць мяжу, каб не рызыкаваць жыццём і не замінаць дзеянням ізраільскай арміі.

Каментары6

  • Walker
    17.07.2025
    Таму што ў часе сірыйскай вайны, друзы жылі з фактычнай незалежнасьцю, і дапамога ім была непатрэбная.
  • Чытач
    17.07.2025
    Интересно, для редакции НН и белорусского МИДа террористы-головорезы-боевики из Идлиба когда стали "уладами"? А вот мирные жители в самой Сирии совсем другого мнения.
  • Шыпіце далей
    17.07.2025
    Хто там шыпеў на Ізраіль?

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць