Грамадства1616

Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год

Ураджэнец Наваполацка Аляксей Рудак пачынаў з распрацоўкі простых мабільных праграм, але затым стварыў нейронны перакладчык, які працуе афлайн. Цяпер яго стартап мае амаль мільён даляраў на год.

 Aliaksei Rudak Аляксей Рудак Алексей Рудак

Аляксей Рудак. Фота: aliaksei.rudak / Facebook

Гісторыю поспеху 39-гадовага беларуса Аляксея Рудака расказвае выданне Forbes.ru.

Хлопец нарадзіўся ў сям'і прадпрымальніка з Наваполацка. У 12 гадоў у яго з'явіўся першы ноўтбук. Спачатку Аляксей проста гуляў у відэагульні, пазней пачаў асвойваць Photoshop і Microsoft Word, а праз некаторы час яму захацелася стварыць уласны праект, які б быў карысны для іншых. Так хлопец захапіўся праграмаваннем.

Пасля школы Аляксей паступіў у Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на напрамак «інфармацыйныя тэхналогіі» а на пятым курсе ўладкаваўся распрацоўшчыкам у мінскую ІТ-кампанію Artezio.

Першыя няўдачы і поспех

Як расказвае сам Рудак, у 2011 годзе ён сышоў з кампаніі, вярнуўся ў Наваполацк і на сабраныя 5000 даляраў заснаваў уласны бізнэс — стаў распрацоўваць мабільныя праграмы.

Аднак іх не атрымалася камерцыялізаваць, і хлопец вярнуўся ў найм — мінскую ІТ-кампанію Oxagile. Праз год, назбіраўшы тую ж суму ў далярах і набраўшыся вопыту ў бізнэсе мабільных праграм, ён зноў сышоў у свабоднае плаванне.

Рудак вырашыў хутка выпусціць мноства простых праграм у AppStore, каб зразумець, што найбольш запатрабавана. Для гэтага ён распрацаваў платформу, якая камбінавала напісаныя ім часткі коду для зборкі праграм з гатовых модуляў, што дазволіла ствараць новы дадатак за 2-3 дні.

За два гады ён выклаў каля 500 праграм — калькулятары калорый, перакладчыкі, гульні, навігатары — з убудаванай рэкламай і платнымі функцыямі. Гэта прыносіла яму 5000-7000 даляраў штомесяц, а пазней — да 25 000 даляраў. Ён набыў аўто, кватэру і аб’ездзіў больш за 15 краін.

Аднак з часам Рудак страціў цікавасць: падарожжы надакучылі, а карыстальнікі пачалі скардзіцца на бессэнсоўны кантэнт.

«Мне было сорамна. Я зразумеў, што час запускаць сур'ёзны праект», — успамінае прадпрымальнік.

Код з дысертацыі

ІТ-прадпрымальнік заўважыў, што найбольшы даход прыносілі перакладчыкі. Пры гэтым карыстальнікі шукалі дадатковыя функцыі, якіх не было ў Google Translate (гласарый, навучанне мове). Ён вырашыў засяродзіцца на гэтай нішы.

У 2017 годзе Рудак зарэгістраваў кампанію на Кіпры пад назвай Lingvanex і наняў праз аўтсорсінгавую фірму каманду з сямі распрацоўшчыкаў з Беларусі.

Распрацаваныя дадаткі працавалі на базе Cloud Translation API — праграмнага інтэрфейсу Google, які дазваляе інтэграваць функцыю перакладу ў іншыя сэрвісы, але камісіі да 60% падштурхнулі хлопца шукаць уласнае рашэнне.

Каб пазбегнуць залежнасці ад Google, ён задумаў распрацаваць уласную мадэль, якая б працавала афлайн. Гэта была ніша, якую Google пакуль не ахапіў.

Самастойна яе стварыць было цяжка: звычайныя нейрасеткі займалі шмат памяці і дрэнна сціскаліся, а інвестары адмаўлялі, не бачачы сэнсу канкураваць з Google.

Рудак выйшаў на кафедру камп'ютарнай лінгвістыкі Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі (Іспанія) і за 3000 даляраў замовіў кампактную нейронную моўную мадэль. Аспірантка кафедры распрацавала англа-іспанскі перакладчык, код якога стаў вынікам яе дысертацыі. Каманда Рудака выкарыстала яго як аснову для дадавання іншых моў у Lingvanex.

Страх усё згубіць

У 2019 годзе ў перакладчыку Lingvanex ужо падтрымлівалася 10 моў, у тым ліку французская і нямецкая. Рудак працягваў зарабляць каля 30 000 даляраў на месяц на рэкламе і падпісках, з якіх прыкладна палову прыносілі перакладчыкі. Большасць гэтага даходу ішла на ўтрыманне каманды, якая да таго часу разраслася да 12 чалавек.

Аднак рынак стаў больш канкурэнтным: Google запусціў уласны нейронны пераклад у афлайн-рэжыме, хуткімі тэмпамі расла папулярнаць стартапа DeepL.

Па словах Рудака, ён адчуваў страх, што можа ўсё страціць. Інвестары працягвалі адмаўляць, даход з AppStore пачаў падаць.

На гэтым фоне знаёмы параіў яму засяродзіцца на B2B-сегменце. Рудак убачыў у гэтым магчымасць адрознівацца ад Google і DeepL, пачаў распрацоўваць больш бяспечны і функцыянальны перакладчык для кампаній і ўклаў у яго каля 500 000 даляраў уласных ашчаджэнняў.

Праз год першая версія прадукту была гатовая, а яшчэ два гады яе дапрацоўвалі разам з мовазнаўцамі. Новы Lingvanex можна было інтэграваць у карпаратыўныя сістэмы праз API, перакладаць файлы на розных мовах і працаваць у афлайн-рэжыме.

Першым кліентам стала амерыканская аналітычная кампанія, якая сама выйшла на Рудака. Да таго часу ён змог перамагчы на мінскай канферэнцыі Venture Day.

У 2022 годзе браўзер Vivaldi інтэграваў Lingvanex у сваю сістэму бясплатна. Рудак пагадзіўся на гэта, каб прасунуць прадукт і пратэсціраваць яго на памылкі. Выручка за той год склала 534 000 еўра. У сэрвіса было тры карпаратыўныя кліенты і 3000 карыстальнікаў з падпіскай па 43 еўра на год.

У наступныя два гады ў Lingvanex з'явіліся новыя функцыі: аўтаматычнае распазнаванне і пераклад гаворкі, інструменты для кароткага пераказу тэксту і ананімізацыі дадзеных.

Да спісу кліентаў далучыліся кампаніі Rolls Royce, Reverso, Liebherr, браўзер Opera і іншыя.

Кампаніі плацяць ад 3000 да 250 000 еўра ў год. У канцы 2024 года ў яе было 80 карпаратыўных кліентаў, больш за 7000 прыватных карыстальнікаў. Прыбытак склаў звыш 890 000 еўра. Пры гэтым зарплата Рудака на месяц складае 5000 еўра. Астатняе ідзе на развіццё.

Мары пра лес і рыбалку

Па словах спецыялістаў, асноўныя перавагі Lingvanex — афлайн-пераклад, што пазбаўляе кампаніі ад рызыкі ўцечкі інфармацыі, а таксама захаванне зыходнага фарматавання. Для Opera ён дае пераклад на 109 моў і каштуе ў чатыры разы танней за Google.

Рудак прызнаецца, што мае намер на працягу двух гадоў прадаць свой стартап стратэгічнаму інвестару, што дазволіць Lingvanex ахапіць значна больш кліентаў і засяродзіцца на паляпшэнні якасці асобных перакладчыкаў.

Сам бізнэсмен гатовы застацца ў камандзе і развіваць тэхналагічную частку праекту, зняўшы з сябе іншыя кіраўнічыя абавязкі.

«Пасля продажу я перастану думаць пра грошы і змагу жыць у сваё задавальненне — з'ехаць у лес, лавіць рыбу», — прызнаецца Рудак.

Каментары16

  • Русская справка
    30.07.2025
    А сколько он платит своим рабам на галерах? Его успех - это труд совершенно других людей, он просто бизнесмен, который воспользовался чужим трудом и недоплатил.
  • Т
    30.07.2025
    Коммунисты уже доказали свою некомпетентность уравниловкой. Кто мешает открыть свое дело? Не охота спустить $5000 в никуда?
  • .
    30.07.2025
    Дарэчы, ёсць там беларуская.

    Вось тыповы каментарый пакрыўджанага псеўдабеларуса, які ўсё разумее і ведае загадзя, толькі лянуецца даведацца. Трэба ж неяк падсілкоўваць сваё адчуванне элітарнасці на фоне няправільнага народца і бізнесменаў.
    Знайсці спіс моў у прадуктах нескладана, 5 секунд.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава14

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава14

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць