У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы
У самым цэнтры Вільні ўвечары 26 лютага быў апаганены помнік паэту Вінцасу Кудзірку — аўтару дзяржаўнага гімна Літвы. Паведамляецца, што двое невядомых напісалі на ім чырвонай фарбай надпіс «Вільня наша». Гэтым разам тыя, хто гэта робіць, ужо нават навучыліся пісаць літару «ш» так, як яе пішуць беларусы.

Інцыдэнт адбыўся каля 20‑й гадзіны на плошчы Вінцаса Кудзіркі, пры якой сярод іншага размешчаны будынак урада Літвы. Паліцыя, як паведамляецца, распачала дасудовае расследаванне па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці.
Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што звязвае падобныя правакацыі з дзейнасцю варожых сіл. Паводле яе слоў, у цяперашні напружаны перыяд, калі побач з краінай ідзе вайна, Літва таксама знаходзіцца ў зоне рызыкі і можа сутыкацца з наўмыснымі правакацыямі. Яна падкрэсліла, што адпаведныя службы ў Літве працуюць эфектыўна і раскрываюць нямала падобных злачынстваў.
Пра здарэнне паведамілі гарадской камунальнай службе, каб спецыялісты ачысцілі помнік ад фарбы.
Падобныя надпісы апошнія гады з'яўляюцца ў Вільні даволі рэгулярна. Ёсць падставы меркаваць, што яны могуць рабіцца на спецыяльную замову, каб такім чынам распальваць нянавісць у мясцовых жыхароў да беларусаў. Папярэднія звароты ў паліцыю з гэтай нагоды ніякага плёну не прынеслі, ніхто за гэтыя надпісы не быў затрыманы. Раней «Наша Ніва» пісала, як замаўляюць такія графіці («падпрацоўка 2‑3 гадзіны, 50 еўра») і як у Вільні шукаюць людзей, гатовых за грошы шпіёніць за літоўскімі спецслужбамі і здымаць акцыі беларусаў.
Параўноўваючы ранейшыя надпісы, можна было заўважыць, што яны, хутчэй за ўсё, робяцца адной рукой. Пры гэтым «ш» і «л» пішуцца так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы.
У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску
Расійскія і беларускія спецслужбы арганізуюць атакі на беларусаў у Літве — Дзяржбяспека Літвы
У цэнтры Вільні зноў з'явіліся правакацыйныя надпісы. Гэтым разам каля нядаўна перайменаванага бара ФОТЫ
На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА
Каментары
а тыя графіччыкі пераходзяць на заданні больш экстрымальныя, мо хто з іх гатую які падпал ці яшчэ што
Усё ж такі розныя Жыльвінасы Світоюсы чытаюць і скрыншоцяць для свайго фб каментары на НН, і пісацелі на сценах маглі пракансультавацца, як правільна пісаць.