Свет22

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы

«Як вы ведаеце, у іх вялікія непрыемнасці. У іх няма грошай», — сказаў прэзідэнт ЗША перад Белым домам перад адлётам у Тэхас.

Гавана. Фота: Sir Francis Canker / Getty Images 

ЗША могуць здзейсніць «дружалюбны захоп Кубы», заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, адказваючы на пытанні журналістаў перад Белым домам.

«Кубінскі ўрад вядзе з намі перамовы. Як вы ведаеце, у іх вялікія непрыемнасці. У іх няма грошай. Зараз у іх няма нічога. Але яны вядуць перамовы з намі. І, магчыма, мы здзейснім дружалюбны захоп Кубы», — сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША назваў Кубу «мякка кажучы, краінай-няўдачніцай». Ён распавёў, што ў дзяцінстве шмат чуў пра гэты востраў, і «ўсе хацелі перамен».

«Марка Рубіа займаецца гэтым пытаннем, і на вельмі высокім узроўні. І, ведаеце, у іх няма грошай, у іх няма нафты, у іх няма ежы. І зараз нацыя сапраўды знаходзіцца ў цяжкім становішчы, і ім патрэбна наша дапамога», — дадаў ён.

Пасля аперацыі ў Каракасе 3 студзеня па захопу Нікаласа Мадура Трамп звярнуў увагу на Кубу. Ён неаднаразова заяўляў, што Куба «можа стаць наступнай», а ўрад вострава «вісіць на валаску» і ЗША не застаецца нічога іншага, акрамя як «прыйсці і ўзарваць гэтае месца». Таксама ён прыгразіў санкцыямі. 

У адказ кубінскі прэзідэнт Мігель Дыяс-Канэль папярэдзіў, што краіна гатовая да абароны.

Пасля таго, як Дональд Трамп прыгразіў Кубе санкцыямі, краіна сутыкнулася з цяжкасцямі, звязанымі з пастаўкамі нафты і палётамі самалётаў. Так, Мексіка прыпыніла пастаўкі нафты. У канцы студзеня паведамлялася, што нафты на Кубе заставалася на два-тры тыдні.

Каментары2

  • Крынж
    28.02.2026
    Усё шо заўгодна, галоўнае каб гэта было дружалюбна і very strongly.
  • Zero Hour
    28.02.2026
    яны там, на Кубе, яшчэ хворыя сауком на усю башку и не трэба падманывацца на бачымаемае сеньня....

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць