Усяго патроху55

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне

Новае даследаванне навукоўцаў паказала, што каты дэманструюць нязначную розніцу ў паводзінах пры ўзаемадзеянні з гаспадаром і незнаёмцам.

Фота: vecteezy

Людзі і каты жывуць побач тысячагоддзямі, і гэты саюз традыцыйна лічыцца ўзаемавыгадным. Але наколькі моцная эмацыйная сувязь паміж імі?

Даследаванне навукоўцаў з Універсітэта імя Этвёша Лоранда ў Венгрыі паставіла пад сумнеў распаўсюджанае ўяўленне пра глыбокую прывязанасць гэтых жывёл да сваіх гаспадароў. Вынікі апублікаваныя ў часопісе Applied Animal Behaviour Science. З падрабязнасцямі знаёміць The Independent.

Як праводзілі эксперымент

Адной з цяжкасцяў пры вывучэнні сувязі паміж чалавекам і катом з’яўляецца тое, што хатніх гадаванцаў складана даследаваць у лабараторных умовах, бо яны не любяць пакідаць свае дамы.

Даследчыкі пратэсціравалі 15 тэрапеўтычных катоў, якія прайшлі навучанне, каб спакойна пераносіць паездкі ў новыя месцы, а таксама 13 звычайных хатніх катоў. Жывёл змяшчалі ў пакой і ацэньвалі іх рэакцыю на гаспадара ў параўнанні з незнаёмым чалавекам.

Каб вызначыць, ці з’яўляецца жывёла залежнай ад гаспадара, ацэньваецца ступень яе прывязанасці, узровень трывожнасці ў яго адсутнасць і гатоўнасць да кантакту з прыязным незнаёмцам. Гэты «тэст незнаёмай сітуацыі» раней выкарыстоўваўся для сабак і паказаў, што яны маюць вельмі залежныя, амаль дзіцяча-бацькоўскія адносіны з гаспадарамі.

Што выявілі навукоўцы

Вынікі для катоў аказаліся іншымі. Тэрапеўтычныя жывёлы паводзілі сябе аднолькава прыязна як з гаспадаром, так і з незнаёмцам — нават калі гаспадар пакідаў пакой. Звычайныя хатнія каты таксама не прадэманстравалі выразнай розніцы ў паводзінах у залежнасці ад таго, хто знаходзіўся побач.

Даследчыкі адзначылі, што не выявілі «ніякіх прыкмет прывязанасці да гаспадара ні ў адной з груп», у тым ліку ў найбольш сацыяльных і прыязных жывёл. На іх думку, каты не развілі «залежнасных сувязяў» з чалавекам.

Кіраўнік даследавання, доктар Петэр Понграч, тлумачыць гэта гісторыяй прыручэння жывёл. Паводле яго слоў, сабакі ў працэсе прыручэння сталі моцна залежнымі ад чалавека — іх адносіны з ім маюць асіметрычны характар. Каты ж захавалі здольнасць самастойна паляваць і выжываць. Таму класічная мадэль прывязанасці, уласцівая сабакам, для іх біялагічна не з’яўляецца неабходнай.

Што гэта значыць для гаспадароў

Гэтыя вынікі не азначаюць, што каты не адчуваюць прыхільнасці або не атрымліваюць эмацыйнай карысці ад жыцця з чалавекам. Аднак іх сувязь з ім, імаверна, будуецца не на залежнасці, а на больш раўнапраўным суіснаванні.

Інакш кажучы, у адрозненне ад сабак, якія часта шукаюць у чалавеку апору і абарону, каты застаюцца самастойнымі партнёрамі і могуць адчуваць сябе камфортна як побач з гаспадаром, так і з іншымі людзьмі.

Каментары5

  • .
    28.02.2026
    Абсалютная няпраўда. Умовы тэсту няправільныя. Навукоўцы так сабе.
  • Ёсік
    28.02.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, лепш ужываць слова коткі, бо словы катЫ й кАты маюць аднолькавае напісаньне, але вельмі розны сэнс. А коткі - гэта лекі для чалавека, асабліва зараз.
  • Кісё
    28.02.2026
    Ёсік, ў расейскай мове гэтая жывёла завецца па жаночаму роду - "кошкі". А ў беларускай па мужчынскаму - каты. Не трэба нам русіфікацыі

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць