Аўто1212

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай

Вядомая беларуская бягуха Марына Арзамасава цяпер адпачывае з сям’ёй у Іспаніі — вандруе на машыне па Еўропе. Яна заляцела на буйную суму праз тое, што прабіла кола ў Барселоне.

Марына Арзамасава. Тут і далей фота з яе інстаграма

У цэнтры горада машына наехала на нейкую галінку і прабіла кола.

— Адразу побач з’явіўся чалавек на мапедзе, каб дапамагчы. Прасіў адкрыць багажнік, каб дзеці выйшлі. Увесь такі паслужлівы, — апісвае ў інстаграме Марына.

Але нечаканы добразычлівец не выклікаў даверу, таму сям’я ад дапамогі адмовілася.

Па словах бягухі, яны звярнуліся ў першы ж выязны сэрвіс, які прапанаваў гугл. Там з ёй ветліва размаўлялі на англійскай мове, але прысланы прайс на паслугі (выезд на месца здарэння, працу і новае кола), мякка кажучы, не парадаваў — 755 еўра. Ехаць прадстаўнікам сэрвісу да месца здарэння было ўсяго каля 2 кіламетраў.

Тады Марына вырашыла самастойна абысці ўсе аўтасэрвісы і шынамантажкі ў горадзе. На дзіва, у цэнтра Барселоны іх аказалася шмат — размаўлялі ў асноўным усюды на іспанскай.

Спартоўка сутыкнулася з іспанскім менталітэтам. Яна звярталася па дапамогу ў 12.30, а праз гадзіну (у 13.30) усюды пачыналася сіеста ажно да 15.30. І таму ўсюды ёй прапаноўвалі вярнуцца ўжо а палове чацвёртай.

— А я такая: «У вас яшчэ гадзіна, можна ж папрацаваць». У выніку цудоўны малады чалавек пасля сіесты схадзіў са мной да машыны (4 кварталы), знайшоў парэз, стэлефанаваўся са сваім босам і дамовіўся. Потым сышоў, прыехаў на машыне, зняў кола, з'ехаў і зноў прыехаў з падменным (не нашага памеру, але хаця б можна ехаць).

За ўсё хлопец, які добра размаўляў на англійскай, узяў усяго 50 еўра. Але гісторыя не скончылася.

Рызыкаваць і ехаць на коле не свайго памеру 3100 кіламетраў — страшна. Таму неабходна набываць усё ж падыходзячае ў Іспаніі — а тут іх прадаюць толькі парамі. У выніку па падліках спартоўкі прыйдзецца яшчэ заплаціць каля 500 еўра.

Але Марына да непрыемнасцяў ставіцца з гумарам.

— Заўтра ў Іллі (муж Марыны. — НН) дзень нараджэння, і ён на пытанне, што ты хочаш, адказваў: «Новую пару карбонавых колаў». На ровар, мелася на ўвазе. І я кажу: «Бойся сваіх жаданняў! І гэтыя новыя шыны будуць табе падарункам на дзень нараджэння».

Спартоўка рэзюмуе: сітуацыя непрыемная, але гэта новы цікавы досвед.

Нагадаем: летась у Марыны Арзамасавай у сям'і адбылося гора. У яе 14-гадовай дачкі знайшлі сіндром Гіена-Барэ. Гэта цяжкае аўтаімуннае захворванне, якое прагрэсіруе з касмічнай хуткасцю, пры ім паражаюцца ўчасткі перыферычынай нервовай сістэмы. У выніку дзяўчынка за лічаныя дні страціла магчымасць рухацца. Сям'я шмат намаганняў прыклала для рэабілітацыі — дзяўчынку прыйшлося вучыць зноў нават сядзець і хадзіць. Саша ўжо вярнулася да вучобы і сёлета скончыла 9 клас.

Каментары12

  • Перад
    31.07.2025
    паездкай у Гішпанію абавязкова ўступайце ў клуб аўтамабілістаў-аматараў
    Real Automóvil Club de España (RACE). Па-мойму мажліва на месяц, што абыйдзецца ў 20€. Але ж і гэта не трэба, бо кожны легкавік ў Эўропе застрахаваны сама мала на базісную страхоўку, куды llanta pinchada ўваходзіць абавязкова. І амаль кожны сэрвіс робіць гэта з добрай ангельскай. Калі ўжо і гэта не для Вас, то запасное кола, ключ,дамкрат і аварыйны трохкутнік – у багажніку!
  • Бубубу
    31.07.2025
    Барадзед, не нудзі, калі жыць не умееш
  • Jeff Drummond
    31.07.2025
    сала у́ Менску прадаяцё па 80 рублёу́ ,
    ау́дзі а6 1994 году у́ Малінау́цы 9300 д ,
    боты адідас і найк па 520 далярау́ ?
    адпачынак у хургадзе на 2 асобы у вас 6800 д
    а ремонт гумы у Гішпаніі гэта дорага ?

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

«Дагэтуль трохі ў шоку». Француз, якога беларусы ўратавалі ад банкруцтва, расказаў пра таямніцы сваёй кавярні9

Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку50

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна2

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

Матэрыялы сайта Kamunikat.org, які пацярпеў ад хакерскай атакі, аднавілі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць