Свет

У Расіі суд раптоўна прызнаў, што слова «хахлы» распальвае нянавісць да ўкраінцаў

Жыхарка Бураціі ў дамавым чаце назвала мужчыну «хахлом» за тое, што ягонае прозвішча Ішчанка. Той пайшоў у суд.

Лукашэнкаўскі прапагандыст Грыгорый Азаронак часта выкарыстоўвае слова «хахлы» ў сваіх пастах. Скрыншот відэа

Суд у расійскім Улан-Удэ пакараў мясцовую жыхарку Яўгенію Занданаву за тое, што яна ў дамавым чаце назвала суседа «хахлом».

Жанчыну прызналі вінаватай па адміністрацыйнай артыкуле аб узбуджэнні нянавісці альбо варожасці, ёй прызначылі штраф у 10 тысяч расійскіх рублёў, то-бок 123 даляры, пiша «Вёрстка».

Занданава адправіла ў дамавы чат у Viber наступныя паведамленні (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя): «Ищенко все гавно заканчивается на о», «Ума не нажил», «вы все хохлы», «Так у тебя в крови из подтяшка все делать» «Лайкай себе», «Я твой лайк покажу и ответишь», «Вы все хохлы подлые», «Так хохлы всегда так лайи, а потом за спиной тебя обсирают».

Згодна з заключэннем экспертызы, у гэтых фразах утрымліваецца «абразлівая ацэнка асобы адрасата па прыкмеце нацыянальнасці», а таксама яны «прыпісваюць яму шэраг агульных негатыўных характарыстык, уласцівых прадстаўнікам украінскай нацыянальнасці».

Жанчына не адмаўляла факт адпраўкі паведамленняў. Суд кваліфікаваў яе дзеянні як «накіраваныя на прыніжэнне годнасці чалавека па прыкметах нацыянальнасці, здзейсненыя публічна» з выкарыстаннем інтэрнэту.

Суд вынес рашэнне 28 мая 2025 года, а ў чэрвені Занданава падала скаргу на яго ў Вярхоўны суд Бураціі. Яна звярнула ўвагу на тое, што Ішчанка, якому былі адрасаваныя паведамленні, «казаў, што ён з'яўляецца рускім па нацыянальнасці», з-за чаго яе выказванні «не могуць быць прызнаныя як прыніжаючыя годнасць асобы па нацыянальнай прыкмеце (украінца) і не ўтвараюць склад інкрымінаванага адміністрацыйнага правапарушэння». Нягледзячы на гэта, рашэнне суда было пакінута без зменаў.

Як адзначае «Вёрстка», слова «хахлы» часта выкарыстоўваюць топавыя расійскія прапагандысты калібра Маргарыты Сіманьян і Уладзіміра Салаўёва, а таксама многія палітыкі, не кажучы ўжо аб праваенных блогерах і ваенкорах. У Беларусі такое абразлівае слова часта выкарыстоўвае Рыгор Азаронак.

Каментары

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць